Да работы — з ахвотай

Да работы — з ахвотай

Пра асіпаўчан, якія вярнуліся пасля заканчэння вучэбных устаноў працаваць у родны горад, расказваць асабліва прыемна. Гэта, мабыць, і ёсць яскравае сведчанне любові да таго месца, дзе нарадзіўся.

Не расчаравана работай у Асіповічах і спецыяліст па продажах ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” Дар’я Шачок. Вучылася яна ў СШ № 3, а пасля заканчэння 9 класаў накіравалася за прафесійнымі ведамі ў сталіцу. Час у вучнёўскіх аўдыторых Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці праляцеў хутка, і вось дзяўчына зноў на малой радзіме ўжо ў якасці дыпламаванага спецыяліста.

Спачатку працавала прадаўцом у магазіне “Суседзі”, а з нядаўняга часу перайшла ў аддзел збыту хлебазавода. Спецыяліст па продажах — гэта супрацоўнік, які звязвае прадпрыемства з кліентамі. Сучасны менеджар — гэта і кансультант, і аналітык. Яго асноўная задача — дакладна вывучыць і зразумець запыты кліента і прапанаваць аптымальнае рашэнне з асартыменту прадпрыемства. Ну і, канечне, умець аргументаваць выбар партнёраў, каб у іх засталося перакананне, што крок зроблены адназначна правільны.

Вялікае значэнне ў асваенні прафесіі мае калектыў, лічыць Дар’я. Маладому працаўніку аказваецца рознапланавая падтрымка і з боку калег, і ад кіраўніцтва. Спачатку было страшнавата тэлефанаваць партнёрам, часам узнікала сумненне, што ўсё робіш дакладна, не дапускаеш памылак у афармленні заявак. Аднак Дар’я асвойвае работу хутка. Нават сама крыху здзіўляецца, як атрымалася ў кароткія тэрміны запомніць шматлікія коды прадукцыі. Трэба мець таксама навыкі лагістыкі: калі аўтамабіль з вырабамі адпраўляецца па маршруце — а самыя працяглыя яны да Магілёва і Рагачова, — мэтазгодна, каб машына дастаўляла свой важны груз у максімальную колькасць гандлёвых кропак. Адсюль — выяўляюцца схаваныя       магчымасці, завязваюцца новыя партнёрскія сувязі. Словам, работа адназначна не сумная.

Цікавіць Дар’ю і рэклама прадукцыі ў сацыяльных сетках. Часам дапамагае сваёй каляжанцы рабіць матэрыялы для постаў у «Iнстаграм». А як інакш — зараз без інтэрнэту складана ўявіць маркетынг. Ну, акрамя таго, што прадукцыя павінна быць смачнай і якаснай — гэта ўмова заўсёды лепшы рухавік продажу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость