У Асіповіцкім райвыканкаме: дабро і зло

У Асіповіцкім райвыканкаме: дабро і зло

У чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 сакавіка пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, актыўны ўдзел прынялі першыя намеснікі міністра культуры і адукацыі краіны Уладзімір Карачэўскі і Аляксандр Жук, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец і Алег Стэльмашонак. Усяго было разгледжана больш за 40 розных пытанняў, але галоўнымі сталі два: аб дадатковай адукацыі дзяцей і падлеткаў у галіне культуры і мастацтва, перспектывах развіцця дзіцячых школ мастацтваў раёна і аб прафілактычнай рабоце, праводзімай РАУС і іншымі суб’ектамі прафілактыкі па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці.

Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук, у нас працуюць 3 дзіцячыя школы мастацтваў у горадзе (879 вучняў) і 7 з 12 філіяламі (587) — у сельскай мясцовасці. 3 2012 года ўсе яны набылі статус юрыдычнай асобы, а дзеля аптымізацыі ва ўстановах культуры раёна летась скарочана 39,45 адзінкі педставак. Вучні займаюцца на 7 аддзяленнях: інструментальным, харавым, эстрадным, харэаграфіі, тэатральным, мастацкім і народнай творчасці; у ДШМ № 1 на пазабюджэтнай аснове дзейнічаюць падрыхтоўчае аддзяленне і група “Выхадны дзень”. Мастацкай адукацыяй у раёне ахоплена 32,9% колькасці вучняў 1-9 класаў агульнаадукацыйных школ (па вобласці — 29,6%), з імі працуюць 145 настаўнікаў, з якіх 132 — штатныя.

За 2011-2013 гады на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ДШМ накіравана немалая сума: на рамонты — 854,7 млн. рублёў, на набыццё музычных інструментаў, тэхабсталявання, сцэнічных касцюмаў і абутку і г.д. — 468,1 мільёна.

Творчымі калектывамі педагогаў і вучняў штогод праводзіцца больш за 200 канцэртаў, тэатралізаваных прадстаўленняў, выстаў; у наяўнасці 6 калектываў, маючых званне “ўзорны”; за 2010-2013 гг. навучэнцамі атрымана 36 дыпломаў розных ступеняў за ўдзел у конкурсах міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Але разам са станоўчым ёсць і праблемы. Не хапае, напрыклад, педагогаў па класу фартэпіяна, скрыпкі, гітары, баяна, харэаграфіі, патрабуюцца капрамонты ДШМ №№ 1 і 2, абнаўленне музычнага парка і г.д.

Што тычыцца другога пытання, то падрабязную інфармацыю па ім зрабіў начальнік райаддзела міліцыі Уладзімір Рыжанкоў. Галоўнае — прымаемыя меры дазволілі захаваць станоўчую тэндэнцыю скарачэння як агульнай, так і рэцыдыўнай злачыннасці. Па лініі крымінальнага вышуку, напрыклад, апошняя склала 55,6% (2012 год — 56,6%, вобласць — 45,9%), а па ўсіх службах — 49,1% (адпаведна 55,2 і 44,3%).

Асноўныя прычыны здзяйснення злачынстваў асобамі, якія маюць судзімасць, вядомыя: недастатковая прафілактычная работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, злоўжыванне ўзгаданай катэгорыяй людзей спіртнымі напоямі, нежаданне імі працаўладкоўвацца і наогул рабіць, сацыяльная і бытавая неўладкаванасць. Натуральна, над гэтым супрацоўнікі РАУС са сваімі памочнікамі і будуць працаваць.

Плюс, асаблівай увагі сёння патрабуе моладзь. I не таму, што нашы юнакі і дзяўчаты дрэнныя —  проста ўсё больш распаўсюджваецца такое зло, як спайс. А таму і паставіць на яго шляху належную заслону, каб зберагчы будучае пакаленне, вельмі і вельмі важна.

Абмеркаванне ўзгаданых пытанняў на пасяджэнні праходзіла актыўна, і шэраг слушных заўваг увайшлі ў прынятыя рашэнні.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем