ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” працуе для людзей

ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” працуе для людзей

ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” ўжо не першы год у тройцы лепшых КБА Магілёўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята аб рабоце камбіната расказвае яго дырэктар Раіса АЛЯШКЕВIЧ:

Aleshkevich

— Да мінулага года комплексна-прыёмныя пункты, якія дзейнічаюць у аграгарадках, мелі падатковыя льготы, але і летась агульны вынік атрымалі станоўчы. Аб’ём аказаных бытавых паслуг — больш за 4,3 мільярда рублёў — 122,1% да 2012 года. Рэалізацыя на ўзроўні 129,1% — у грашовым эквіваленце гэта звыш 8 мільярдаў. Калі браць удзельную вагу паўтара дзясятка нашых паслуг у агульным аб’ёме рэалізацыі, то першынство належыць пральні — 24%, пашыў адзення дае 23,5, цырульні — 19.

На раёне маем 11 комплексна-прыёмных пунктаў. Найбольш эфектыўна іх дзейнасць арганізавана ў Ліпені і Дрычыне, дзе робяць прыёмшчыцамі Ніна Каралёва і Святлана Бандарэнка. У КПП людзі звяртаюцца, каб адрамантаваць абутак альбо адзенне, здаць бялізну ў пральню ці хімчыстку і г.д. З задавальненнем народ набывае і нашы швейныя і трыкатажныя вырабы, у выпуску якіх найперш абапіраемся на патрэбы насельніцтва. Самыя папулярныя тавары, асабліва на вёсцы — пасцельная бялізна, рабочае адзенне, розныя безрукаўкі, трыкатажныя камплекты.

Як і любая арганізацыя, імкнемся знаходзіць дадатковыя хады, каб не толькі заставацца на плаву, але і мець сродкі для далейшага развіцця. У мінулым годзе ў Доме быту № 1 быў адкрыты магазін “Радуга”, дзе пакупніку прапануецца абутак і сумкі вядомых айчынных вытворцаў — напрыклад, ААТ “Луч”, вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Каджыя”. Гандлёвая кропка патрабавала пэўных укладанняў — зрабілі добры рамонт, закупілі новае абсталяванне. I літаральна за некалькі месяцаў крама пацвердзіла, што яе адкрыццё было правільным крокам. Магчыма, з цягам часу арганізуем яшчэ адзін магазін.

КБА пастаянна ўдзельнічае ў розных выставах і кірмашах, нярэдка са сваёй прадукцыяй выязджаем на прадпрыемствы Бабруйска ці Мінска. Кожны год з таварам карысным, прывабным і, безумоўна, якасным бываем і на рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.

Слоў падзякі заслугоўвае работа многіх працаўнікоў. Сярод кагорты цырульнікаў адзначу Iрыну Чыжанок, Алену Гаўрусёнак, Наталлю Лясіну і Таццяну Літоўчанка. Лепшыя швейнікі-трыкатажнікі — Ганна Галацэвіч, Алена Рамановіч, Iрына Налівайка, Iрына Сафронава. Добра працуюць аператары: хімчысткі — Вольга Ліннік, пральных машын — Вольга Цумарава і Ганна Налівайка, таксама прыёмшчык заказаў рытуальных паслуг Аксана Хайтбаева і другія. Гэта не толькі майстры сваёй справы, але і людзі творчыя, з агеньчыкам.

Галоўны індыкатар нашай работы адзін: задаволенасць кліента. Iмкнемся працаваць так, каб землякі не сумняваліся: звярнуўшыся ў КБА, яны не толькі вырашаць пэўную праблему, але і набудуць добры настрой.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем