Чалавек на сваім месцы

Чалавек на сваім месцы

Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” стаў першым месцам працы Алены Дунды амаль 35 гадоў таму.

Алена Дунда прыехала ў Асіповічы з Маладзечна ў 1991 годзе пасля заканчэння політэхнічнага тэхнікума, дзе атрымала спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага па перапрацоўцы збожжа. Адразу пасля размеркавання апынулася на элеватары № 2, дзе пачала свой працоўны шлях.

На працягу першых гадоў дзяўчына асвойвала вытворчасць і вучылася завочна ў інстытуце харчовай прамысловасці, каб стаць інжынерам-тэхнолагам. Тут сустрэла свайго будучага мужа і вырашыла застацца ў нашым гора-дзе. 34 гады дзейнасці Алены Веніамінаўны на прадпрыемстве ахоплівае амаль увесь ланцужок перапрацоўкі: яна прайшла шлях ад апаратчыка да зменнага майстра, істотна пашырыўшы свае прафесійныя навыкі і вопыт.

З часам жанчына перайшла ў адміністрацыйны корпус, дзе зараз працуе галоўным тэхнолагам і выконвае абавязкі інжынера па ахове працы. Абедзве пасады патрабуюць высокай адказнасці, уважлівасці да дэталяў, глыбокіх ведаў вытворчага працэсу, а таксама ўмення арганізаваць працу супрацоўнікаў і забяспечыць захаванне ўсіх нарматыўных актаў і стандартаў бяспекі. I для Алены Веніамінаўны гэта не проста праца, а клопат пра людзей і захаванне высокага ўзроўню вытворчасці.

Последние новости

Власть

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

17 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем