А ў слоіках Асіповіцкага кансервавага…

А ў слоіках Асіповіцкага кансервавага…

Прадукцыя завода карыстаецца высокім попытам ва ўсіх кутках краіны, асабліва ахвотна яе набываюць для забеспячэння сістэм харчавання ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і сілавых структур.

У апошнія гады асартымент выпускаемай мясцовым кансервавым заводам прадукцыі значна пашырыўся. Да ўжо звыклых таматнай пасты і пюрэ, марынаваных агуркоў і таматаў дадаліся клубнічнае і малінавае варэнне, квашаная капуста, журавіны працёртыя з цукрам, марынаваная морква, прыпасы з суніц, журавін, малін, чарніц і чорных парэчак, салянка з капусты і марынаваная фасоля. Што тычыцца лінейкі сокаў і нектараў, яна пашырылая да  32 відаў. Варта адзначыць, што якасць прадукцыі на стабільным узроўні: прадпрыемства надае асаблівую ўвагу кантролю і ўдасканаленню працэсаў.

На заводзе вядзецца маштабная рэканструкцыя ўсёй матэрыяльнай базы. Тэрыторыя паступова мяняецца, набываючы больш сучасны і салідны выгляд: зроблены капітальны рамонт фасадаў і дахаў будынкаў вытворчага цэха і складскіх памяшканняў. Важным крокам стала стварэнне новых пад’язных шляхоў, што палегчыць лагістыку і павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемства.

У вытворчым цэху завершаны частковы рамонт: зманціравана сучасная прытокава-выцяжная вентыляцыя, вы-кладзена новае падлогавае пакрыццё, набыта і мадэрнізавана абсталяванне. Гэтыя меры спрыяюць павелічэнню прадукцыйнасці, ствараюць новыя працоўныя месцы і ўмацоўваюць імідж прадпрыемства як надзейнага работадаўцы для мясцовых жыхароў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 20 апреля для всех знаков Зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость