Рэцэпт шчасця — любіць, тварыць, радаваць

Рэцэпт шчасця — любіць, тварыць, радаваць

“У яе залатыя рукі”, — так адзываюцца аб Ірыне Трушэвіч педагогі спецшколы-інтэрната. І яны маюць рацыю, бо жанчына — пастаянная ўдзельніца розных выставак і конкурсаў, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі, дзе вучацца яе сынок — васьмігадовы Ваня — і дачушка Даша, якая на год старэйшая за брата.

Жыццё — штука непрадказальная, яна рыхтуе для кожнага нямала сюрпрызаў, і не заўсёды прыемных. Лёс выпрабоўвае на трываласць. Менавіта ў складаных сітуацыях чалавек праяўляецца ва ўсёй сваёй шматграннасці і, калі асабліва цяжка, шукае аддушыну, каб знайсці сілы для пераадолення перашкод і ўтрымання на жыццёвай плыні.

Для Ірыны такім сродкам рэлаксацыі стала рукадзелле. Дапамагаючы дзецям вырабляць падзелкі ў школу, яна нечакана адчула душэўны спакой, упэўненасць. Ёй захацелася гэтыя хвіліны падоўжыць. І жанчына захапілася вырабам букетаў са стужак. Кветкі наогул прыемна атрымліваць кожнаму. А букет, які зусім не вяне і заўсёды выглядае шыкоўна, дастаўляе ўдвайне больш пазітыўных эмоцый. Вось такія арыгінальныя падарункі Ірына і прэзентуе сваім блізкім.

Дар’і таксама прыйшлося па душы матуліна захапленне, і яна ахвотна дапамагае ёй у творчасці. Да таго ж работа з дробнымі дэталямі і рознымі выяўленчымі сродкамі не толькі фарміруе эстэтычны густ і прывучае да працы, але і развівае дробную маторыку, што дзяўчынцы толькі на карысць.

Да кожнага свята сваё аздабленне, лічыць Ірына. Напрыклад, у перадсвяточныя снежаньскія дні ўвесь свой вольны час яна прысвячае вырабу яркіх навагодніх упрыгожванняў. Пяшчотныя сняжынкі з фіямірану, казачныя ліхтарыкі, пакрытыя штучным інеем, так і зіхацяць, ствараючы святочную атмасферу. Ірына, як чалавек глыбока эмпатычны, дорыць іх, нібы Снягурачка, раздаючы дзецям і дарослым іскрынкі добрага настрою, веру ў цуд. А ён абавязкова здарыцца, калі шчыра спадзяешся і робіш добрыя справы, упэўнены і сын Ваня, які радуе аднакласніц заколкамі, зробленымі сумесна з матуляй.

Яшчэ адзін з відаў сувеніраў — упрыгожаныя вензелямі адрасна аформленыя кружкі. Майстрыха з любоўю выводзіць на іх стразамі ініцыялы таго, для каго стварае прыгажосць. У планах рукадзельніцы асвоіць вязанне кручком і вырабляць разнастайныя цацкі. У гэтым занятку разлічвае на дапамогу свекрыві, якая цудоўна вяжа.

І хоць дзяцей выхоўваць Ірыне даводзіцца адной і праблем, безумоўна, хапае, але наша гераіня не сумуе, яна шчыра ўсміхнецца і прымаецца за чарговую падзелку, каб несці навакольным свет і цяпло сваёй душы.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем