Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Раніцай 2 сакавіка жыхар Дрычына ў стане алкагольнага ап’янення на глебе ўзнікшых непрыязных адносін наўмысна нанёс рукамі 5 удараў у галаву гаспадару дома, з якім сумесна распівалі спіртныя напоі. Прычыненыя цялесныя пашко-джанні аказаліся смяротнымі. Па факце ўзбуджана крымінальная справа.

Увечары 6 сакавіка ці ранкам наступнага дня хтосьці сарваў навясныя замкі і пранік у гаражы ГБК “Гарадок” в. Лапічы, адкуль былі ўкрадзены гідраўлічная вадкасць і дызельнае паліва (больш за тону) на суму 12.748.000 рублёў, аўтамагнітола коштам 1.000.000 рублёў, DVD-прайгравальнік, відэарэгістратар і навігатар на агульную суму 3.500.000 рублёў.

У ходзе аглядаў жылля некаторых грамадзян выяўлена і канфіскавана 380 літраў брагі.

РАСК

У перыяд з 3 па 9 сакавіка ўзбуджана 9 крымінальных спраў, з якіх 7 — за крадзеж, па 1 — за ўпраўленне транспартным сродкам без права кіравання і прычыненне цяжкіх цялесных пашко-джанняў.

4 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах гр. М.: 13 лютага жанчына ў магазіне “Дабраном” украла ў пакупніцы кашалёк амаль з чатырма сотнямі рублёў.

Злодзею, які пранік на дачны ўчастак на ст. Верайцы, даспадобы прыйшліся металічныя арэлі, якія былі пакінуты на зіму ў лазні. Схованка аказалася ненадзейнай…

ДАI

Спынена 130 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 15 вадзіцеляў за перавышэнне хуткасці, 2 — за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення, 10 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 3 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

На тэрыторыі раёна да 18 сакавіка праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пешаход”, асноўная мэта якой — прафілактыка ДТЗ з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху. АДАI папярэджвае: за парушэнне правілаў дарожнага руху накладваецца штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, калі парушальнік у стане алкагольнага ап’янення — ад 3 да 5.

АУСТ

Узбуджана 2 крымінальныя справы: за незаконны абарот наркатычных сродкаў і службовы падлог. Складзена 60 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 93 цягнікі, з якіх ссаджана 12 правапарушальнікаў. Затрыманы 2 злачынцы, якія раней знаходзіліся ў вышуку.

Дэпартамент аховы

Спынена 10 правапарушэнняў, з якіх 2 — дробныя крадзяжы, 1 — хуліганства, парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства — 4, правілаў дарожнага руху — 3.

Спецізалятар

Дастаўлена 40 грамадзян, 34 пакінута для працверажэння. Традыцыйна самымі “вясёлымі” днямі сталі 8 і 9 сакавіка: медвыцвярэзнік часова прыняў 9 і 8 чалавек адпаведна. Дарэчы, у святкаванні Дня жанчын вызначыліся менавіта мужчыны. За мінулы тыдзень у спецізалятар патрапіла адна жанчына.

IАЖіРС

Выяўлена парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання: незаконная здабыча дзіка. Нанесены ўрон ацэньваецца ў 60 базавых велічынь.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость