Прафсаюзнае жыццё на Асіповіччыне

Прафсаюзнае жыццё на Асіповіччыне

Шчырая падзяка за працу

Апошняе пасяджэнне клуба даярак, якое прайшло 7 сакавіка, было адметным па некалькіх прычынах. Па-першае, сустрэча па ліку юбілейная — дзясятая. Па-другое, на святочнае мерапрыемства, арганізаванае райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, запрашаліся не толькі лепшыя аператары машыннага даення Асіповіччыны, але і жывёлаводы, ад работы якіх таксама ў значнай ступені залежыць агульны поспех у вытворчасці малака.

profsouz

Віншуючы жанчын са святам, намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Стурліс пажадаў не толькі поспехаў у працы, але і каб у сем’ях быў лад — тады і настрой на работу добры. Мінулы год у жывёлагадоўлі раёна склаўся не лепшым чынам, аднак ужо зараз малочныя справы папраўляюцца. Ёсць падставы чакаць добрых вынікаў і ад увядзення ў дзеянне новых ферм. Словам, сёлетні сезон павінен быць больш паспяховым.

profsouzПадзячныя лісты старшыні райвыканкама ў гэты дзень прызначаліся майстрам малочнай справы — працаўніцам філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Наталлі Крывенка, Таццяне Меранковай, Алене Лук’яненка, Таццяне Ядрышнікавай, Сняжане Жуковіч, Але Маліноўскай, а таксама Алене Шашок і Але Пратасіч з ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, Інэсе Емяльянавай з СВК “Калгас “Бярэзіна”. Падзячнымі лістамі райкама прафсаюза адзначаны жывёлаводы Ірына Клунко з “Чырвонага ўдарніка”, “авангардавец” Аляксандр Карпоўнін і Жанна Савіна з калгаса “Карытнае”. Шэраг работнікаў ферм атрымалі памятныя падарункі і сувеніры. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка шчыра падзякавала сабраўшымся вытворцам малака за іх самаадданую штодзённую працу. Вітала даярак і даглядчыкаў і галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ганна Алёхна. Яна таксама падкрэсліла важнасць іх добрасумленнай работы і супрацоўніцтва.

profsouz

Як заўсёды, само мерапрыемства прайшло “на адным дыханні”. Сцэнарый, падрыхтаваны работнікамі цэнтралізаванай клубнай сістэмы, прадугле-джваў не толькі канцэртныя нумары, якія ў асноўным выконваў даўні сябра клуба даярак — народны ансамбль беларускай песні Вяззеўскага СДК “Вязанка”, але і розныя цікавыя забавы-спаборніцтвы. Вядома, лепшых чакалі прызы. І конкурсы ў чарговы раз паказалі, што на фермах працуюць крэатыўныя і вынаходлівыя людзі.

Разыходзіцца не спяшаліся: было і аб чым пагутарыць, ды і на сталах чакалі розныя прысмакі — прафсаюз паклапаціўся. І праяўленая ўвага надавала мерапрыемству асаблівую ўтульнасць.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем