“33 гады працы — а нібы ўчора пачынала…” – кажа асіпаўчанка Надзея Багачова

“33 гады працы — а нібы ўчора пачынала…” – кажа асіпаўчанка Надзея Багачова

Надзея Багачова — асіпаўчанка, СШ-1 скончыла ў 1981 годзе. Уступныя экзамены ў Мінскі кааператыўны тэхнікум здала паспяхова і… не ўбачыла свайго прозвішча сярод залічаных: не прайшла па конкурсу. Канечне, расстроілася, бо яшчэ з дзяцінства цягнула глядзець і на прыгожа раскладзеныя па паліцах тавары, і на работу прадаўцоў. Але, як гаворыцца, не зраслося…

— У жніўні стала вучаніцай аператара ў гарадскім аддзяленні сувязі № 3, — успамінае Надзея Васільеўна. — Думала, што на наступны год абавязкова паступлю ў тэхнікум, але лёс распарадзіўся іначай. Да работы ставілася адказна, пад крыло ў плане вучобы ўзяла Валянціна Кузьмінічна Арцёменка, так што праз месяц працавала ўжо самастойна. Начальнік аддзялення, дарэчы, і надалей не выпускала мяне з поля зроку, ды і наогул па жыцці сустракаліся толькі прыстойныя людзі. Дзякуй за ўсё і былому намесніку нашага райвузла Кацярыне Іванаўне Казусёнак, і многім другім, хто прывіў любоў да паштовай работы.

bogacheva

Час ішоў — і пра Надзею загаварылі ўжо як пра добрага спецыяліста. З’явіліся заахвочванні — і вось яна ўжо намеснік начальніка ГАС-5.

— Не паехала паступаць у тэхнікум ні як планавала, ні яшчэ праз год, — аднаўляе той час памяць. — Зацягнула пошта, работа і калектыў спадабаліся. Ды яшчэ штодня нешта новае даведвалася…

У 1987 годзе яна становіцца інструктарам па эксплуатацыйных пытаннях, правярае справаздачы ўсіх пяці гарадскіх, 21 сельскага і двух — у Ялізаве і Татарцы — пасялковых аддзяленняў паштовай сувязі. Плюс, адказвае за абучэнне паступаючых на работу.

Працавітасць, добрасумленнасць, адказнасць — такія рысы заўсёды заўважаюцца, а таму і не дзіўна, што Надзея Васільеўна ўздымаецца яшчэ на адну прыступку службовай лесвіцы — ёй давяраецца пасада старшага інструктара. Да ўсяго завочна канчае Віцебскі тэхнікум паштовай сувязі, выбіраецца дэпутатам райсавета.

Прыходзіць 2010 год — і новае, яшчэ больш адказнае прызначэнне: намеснік начальніка райвузла паштовай сувязі. А гэта значыць, што і кола абавязкаў на парадак вышэй, і наогул жыццё калектыву ў 120 чалавек становіцца яе жыццём.

І яна спраўляецца! У тым, што ў 2005 годзе наш РВПС заваёўвае Дыплом           І ступені і заносіцца на Дошку гонару, што ў 2007 годзе калектыў займае І месца ў абласным і рэспубліканскім спаборніцтвах, а ў 2011 годзе зноў прызнаецца першым на Магілёўшчыне немалая заслуга і менавіта яе, гэтай сціплай жанчыны.

Хаця — не адзінай работай жыве чалавек, а тым больш — любімая палавіна для мужа і дарагая матуля для дачок Таццяны, якая працуе таксама ў райвузле і ўжо падаравала бацькам дзвюх унучак, і пакуль яшчэ школьніцы Алены. Зараз перад Уладзімірам Васільевічам стаіць няпростае пытанне, чым парадаваць сваіх любых жанчын у іх дзень, але ён толькі ўсміхаецца: не ў першы раз, маўляў, спраўлюся!

Надзея Васільеўна лічыць, што яна — жанчына шчаслівая: і мужчына сапраўдны побач, і дзеці выдатныя. Таму, мусіць, сям’я і любіць збірацца разам — усіх гэта толькі згуртоўвае. І на прыроду спантанна могуць выбрацца, і аквапарк у Жлобіне ці лядовую арэну ў Бабруйску наведаць, і ў Хатыні ці на Кургане Славы пабыць, і закаткі на зіму зрабіць, і проста ў лесе на грыбы-ягады “папаляваць”.

А яшчэ яна мае такую “слабасць” — любіць пабалаваць самых блізкіх людзей многімі “фірменнымі” стравамі. У чым, дарэчы, і муж дапамагчы стараецца. Які, да слова ўжо, і ад іншых не надта бачных воку хатніх спраў не адмаўляецца. Не, недарма лічыць сябе гэта жанчына шчаслівай…

Скончыць жа расказ пра Надзею Багачову хачу словамі кіраўніка РВПС Валерыі Матузавай: “Гэта чалавек граматны, надзейны і разумны. Мае актыўную жыццёвую пазіцыю, па-сапраўднаму хварэе за калектыў. Пагадзіцеся, што вель-мі важна, калі кіраўніцтва працуе іменна ў адной запрэжцы. А ў нас — іменна так!”

Варта дадаваць што яшчэ?

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость