Коратка аб розным у Асіповіцкім раёне

Коратка аб розным у Асіповіцкім раёне
  • Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання прыняў удзел у міжнароднай прамысловай выставе “ИННОПРОМ. Беларусь”, якая ўпершыню прайшла ў Мінску з 29 верасня па 1 кастрычніка. Усяго сваю прадукцыю на выставачнай экспазіцыі прадэманстравалі 520 кампаній з Расіі, Беларусі, Узбекістана, Казахстана і Кыргызстана.
  • “Зорныя арэлі”новы зборнік мясцовай пісьменніцы Лёлі Багдановіч. Чарговая кніга казак літаральна на гэтым тыдні выйшла ў свет накладам 1 100 асобнікаў, яна ўключае звыш паўсотні цікавых твораў для дзяцей. Набыць выданне можна ў кнігарнях сталіцы.
  • Планавая прызыўная кампанія працягваецца ў раёне. Зараз праходзяць медыцынскія агляды, пасяджэнні прызыўной камісіі, адборы прызыўнікоў у канкрэтныя воінскія часці. На гэты раз прызыву падлягае каля 300 маладых людзей, з іх больш за 170 накіраваны на медыцынскую камісію. На тэрміновую і службу ў рэзерве гэтай восенню плануецца адправіць больш за 60 чалавек. Таксама мае папулярнасць і служба па кантракце: кожны трэці прызыўнік афармляецца менавіта для яе праходжання.
  • Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі ўчора святкавала 85-годдзе. З 2003 года ў Асіповічах таксама рыхтуюць прадстаўнікоў шэрагу прафесій. Сёння мясцовы каледж навучае будучых прадаўцоў, павароў, швачак, цырульнікаў, тынкоўшчыкаў, электрагазазваршчыкаў, электраманцёраў, маляроў, слесараў па рамонце сельгасмашын і абсталявання, трактарыстаў-машыністаў і вадзіцеляў катэгорыі С.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость