Асіповіцкі будаўнік Віктар Жордачкін жыве са стваральным позіркам на жыццё

Асіповіцкі будаўнік Віктар Жордачкін жыве са стваральным позіркам на жыццё

Ва ўсялякія гараскопы Віктар Жордачкін асабліва не верыць, але з некаторымі іх тлумачэннямі згодны. Напрыклад, нарадзіўся ў год Каня, а значыць, чалавек вынослівы і працавіты. І калі быць запрэжаным ён не супраць — прывык шмат чаго на сабе цягнуць, то асядлаць не дазволіць — не такая натура.

Усё, што зараз мае гэты чалавек — вынік нялёгкай шматгадовай працы. Узгадаваны шматдзетнай    сям’ёю, з дзяцінства ведаў цану дабрабыту і засвоіў: каб штосьці мець, трэба быць актыўным. Можа, таму і сталася так, што дзе б ні працаваў, заўсёды знаходзіўся ў спісе лепшых.

zhordochkin

З цягам часу вырашыў паспрабаваць сябе ў самастойнай справе. Цяпер аднайменнае прыватнае прадпрыемства, створанае Жордачкіным у 2004 годзе, займае ўстойлівую пазіцыю, умацаванню якой спрыяў і мінулы год — з’явілася свая база па вуліцы Камуністычнай, а да гэтага даводзілася тэрыторыю арандаваць. Ёсць і ўся неабходная тэхніка для выканання будаўнічых работ. Хаця, калі рэч ідзе пра такое спецыфічнае прыстасаванне, як кран альбо міксер, то яго выгадней узяць у часовае карыстанне, чым набываць сваё. Усяго ў Віктара Іванавіча створана 17 стабільных працоўных месцаў, а калі прыходзіць гарачы сезон, штат павялічваецца. Нярэдка падзарабіць у час канікул выказваюць жаданне студэнты. Ну а тое, што ў пэўнай ступені дэфіцытныя будаўнікі не “ўцякаюць” з фірмы за доўгім рублём у суседнюю краіну, сведчыць пра належныя ўмовы працы і дастойны заробак.

Дарэчы, будаўніцтва — не першая ніша бізнесу, якую ён асвоіў. Быў час, калі займаўся гандлем, але потым зразумеў, што хочацца чагосьці больш грунтоўнага, каб пакінуць пасля сябе, скажам так, матэрыяльны след. Будаўніцтва якраз і дало магчымасць гэтаму рэалізавацца. Аб’екты, якія ўзводзіла фірма Жордачкіна, ёсць па ўсёй Асіповіччыне. Гэта і шматлікія калгасныя домікі — у Вяззі, Ліпені, Забалацці, Паплавах, Ясені, Грынёўцы — больш за тры дзясяткі, ажыццяўляла брыгада рамонт Дома культуры ў Ясені, дзіцячай школы   мастацтваў у Дараганаве, працаваў у спецшколе. Новая станцыя тэхабслугоўвання па вуліцы Чапаева ў райцэнтры — таксама яго работа.

Апошнія два гады ў раёне разгорнута маштабнае будаўніцтва ферм — і ад гэтай справы дзяржаўнай важнасці Жордачкін не застаўся ўбаку. Яго брыгада па дагавору субпадраду ўзводзіла даільна-малочныя блокі на фермах у Лучыцах, Краях, дах — у Асаўку. Наогул, прадпрыемства мае неабходныя сертыфікаты на ўсе віды агульнабудаўнічых работ, акрамя спецыялізаваных. Нямала пабудавалі і прыватнага жылля. Каб паставіць дом, напрыклад, плошчай 100-120 квадратаў, трэба каля трох месяцаў.

Наогул жа, па меркаванні будаўніка, ідэальныя заказы — са стабільным фінансаваннем. Тады работы ўсе выконваюцца планамерна і ў тэрмін. Што тычыцца якасці, то яна, безумоўна, павінна быць на любым аб’екце і пры любых абставінах. І пачуццё, калі разам з пячаткай дзяржтэхнагляду ставіцца якасная кропка ў завяршэнні навабуда, проста незабыўнае: адчуваеш сапраўднае задавальненне ад зробленага.

У вольны час Віктар Іванавіч звычайна завіхаецца на сваім падворку, у грыбную пару не супраць наведацца ў лес з сабакам. Непагадзь жа на вуліцы для яго сапраўднае выпрабаванне. Ну не любіць чалавек ляжаць на канапе, яму абавязкова патрэбен рух!

А яшчэ будаўнік Жордачкін не супраць падзяліцца добрым настроем з землякамі: не раз быў у ліку спонсараў на Дзень горада, і вогненнае шоу і феерверк — дастойны падарунак асіпаўчанам. Найчасцей жа матэрыяльна падтрымлівае спартыўныя мерапрыемствы.

Учора Віктар Іванавіч адзначыў сваё 60-годдзе. Безумоўна, пачуў віншаванні не толькі ад жонкі, дзвюх дачок, сына і чатырох унукаў, але і шматлікіх сяброў і калег. Пры гутарцы падзяліўся, што збіраецца на заслужаны адпачынак — хопіць, маўляў, напрацаваўся. Толькі чамусьці не верыцца, што гэты чалавек зможа без работы — не такая натура…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем