Навіны адукацыі Асіповіцкага раёна

Навіны адукацыі Асіповіцкага раёна

***

У сярэдняй школе № 4 прайшлі першыя заняткі аб’яднання па інтарэсах “Кітайская мова”. Іх наведалі 30 навучэнцаў 5-10 класаў, якія былі падзелены на дзве групы. Кітайскую мову хочуць ведаць многія, аднак пакуль немагчыма ахапіць усіх жадаючых. Кабінет для заняткаў работнікі школы аформілі ва ўсходнім стылі, ствараючы атмасферу пагружэння ў кітайскую культуру. Па словах дырэктара ўстановы адукацыі Святланы Сувеевай, у перспектыве плануецца стварыць у школе лінгафонны кабінет і кітайскі сад, што дазволіць больш эфектыўна і цікава вывучаць мову і культуру Кітая. Усё гэта стане магчымым дзякуючы плённаму супрацоўніцтву з Інстытутам Канфуцыя пры БДУ.

Летам у СШ № 4 была праведзена рэканструкцыя трэцяга паверха, што дазволіла стварыць сваю студыю выяўленчага мастацтва. Аб’яднанне па інтарэсах “Чароўная палітра” настаўніцы Святланы Падэры наведвае 24 хлопчыкі і дзяўчынкі 10-14 гадоў.

Яшчэ адна навіна СШ № 4 — электроннае табло, размешчанае ў рэкрэацыі другога паверха. На ім можна прачытаць расклад заняткаў, а таксама актуальную інфармацыю пра жыццё школы.

* * *

У Ялізаўскай СШ у рамках тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» прайшла дыялогавая пляцоўка «Моладзь — будучыня краіны». Разам з класным кіраўніком Аленай Безчаснай адзінаццацікласнікі гаварылі пра свае мары і ўдзел у развіцці Беларусі, абмяркоўвалі ўклад моладзі ў развіццё краіны. У мерапрыемстве ўдзельнічалі дырэктар школы Ірына Бодрусева, намеснік дырэктара па забеспячэнні вытворчасці і ідэалагічнай рабоце філіяла «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод» Аляксандр Лаўрэнчыкаў, а таксама памочнік кіраўніка прадпрыемства Вольга Галацэвіч.

* * *

Дыпломам II ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ў намінацыі «Ад захаплення да прафесіі жыцця» абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця» ўзнагароджана выхаванка раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Дунайка (кіраўнікі Анастасія Студнева, Наталля Пракопчык).

* * *

Землякі прынялі ўдзел ва Усебеларускім патрыятычным форуме «Адзінства народа ў памяці пакаленняў. 80 гадоў Перамогі», які адбыўся 15-16 верасня ў сталіцы. Настаўнік гісторыі СШ № 2 Наталля Шчарбачэня са сваімі навучэнкамі васьмікласніцамі Валерыяй Сукорай і Палінай Парываевай, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы Ліпеньскай СШ настаўнік гісторыі Вольга Падвойская, актывіст школьнага музея Юрый Караваты і ўдзельнік алімпіяд па гісторыі Ілля Дрозд, старшыня ваенна-патрыятычнага клуба “Гарнізон” Віктар Кастроў сталі ўдзельнікамі ўрачыстага адкрыцця форуму, дыялогавай пляцоўкі, гледачамі маладзёжнага дакументальнага спектакля “Каляндар памяці. Старонкі лёсу”, наведвальнікамі разнастайных тэматычных выставачных праектаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость