Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

Гэты год для работнікаў Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” праходзіць паспяхова. Дзяржзаказ амаль выкананы. Сельгаспрадпрыемствы краіны працягваюць прывозіць зерне на захоўванне.

Як паведамілі на прадпрыемстве, у бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня: 10,4 тысячы тон пшаніцы 3 і 4 класаў, 8,6 тысячы — жыта групы А, 5 тысяч — ячменю першага класа і столькі ж аўса 3 класа, 780 тон грэчкі. Усяго прадпрыемства нарыхтавала 56 тысяч тон зерня, у тым ліку 29 тысяч тон дзяржзаказу (98%). Важна адзначыць: аўса харчовага трэцяга класа прынялі ў тры разы больш (15 тысяч тон) запланаванага, што забяспечыць работу вытворчасці аўсянай прадукцыі да наступнага ўраджаю.

Геаграфія нарыхтоўкі ў вытворчага ўчастка вялізная: акрамя нашага раёна, тут захоўваецца і перапрацоўваецца зерне з Гомельскага, Клімавіцкага і Мінскага КХП, ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс»» (Магілёў), «Сервалюкс-Агра» (Магілёўскі раён), ААТ «Смалявічы Бройлер» і СЗАТ «Агралінк» (Быхаў).

Пасля бягучага рамонту былі запушчаны млын і крупацэх. Сёння тут вырабляецца мука пшанічная трох гатункаў, аржаная абдзірная і сеяная, а таксама крупы ячменна-пярловая, ячменна-ячная, аўсяная недраблёная, шматкі аўсяныя і грэцкія.

Па словах дырэктара Асіповіцкага ВУ Іны Зайцавай, прадукцыя карыстаецца попытам не толькі ў нашай краіне, але і Расіі. Хутка туды будзе экспарціравана 0,5 тысячы тон мукі аржаной абдзірной, а таксама аўсяная крупа.

Последние новости

Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем