У кожнага верша свой колер і пах…

У кожнага верша свой колер і пах…

Стаць настаўнікам у наш час проста — цяжэй ім застацца. Таму тыя, хто па два і больш дзесяцігоддзі стаяць ля школьнай дошкі, выклікаюць павагу і наводзяць на роздум: што ўтрымлівае сучаснага педагога ў няпростых умовах сённяшняй школы? Тым больш, што многія не проста прыходзяць уранку ў школьныя пакоі правесці заняткі, а актыўна ўдзельнічаюць яшчэ ў многіх конкурсах і праектах, дэманструючы высокі ўзровень падрыхтоўкі і асабістай культуры. Яскравы прыклад — настаўніца сярэдняй школы № 3 Галіна Уладзіміраўна Вайцюк, уладальніца Дыплома ІІ ступені абласнога конкурсу “Настаўнік года”, адна з дзесяці лепшых у краіне аўтараў відэаўрокаў.

voituk

— Чым быў выкліканы Ваш выбар прафесійнай сцяжынкі?

 — Хоць бацькі займаліся іншай работай, але ў радні было многа педагогаў. Ёсць заслужаны настаўнік, цётка чвэрць веку ўзначальвала школу ў Горацкім раёне…

У школе падабалася, любіла чытаць, разважаць. А калі парабіла нейкі час, зразумела: школа — гэта маё жыццё і лёс.

 — Усе навокал скардзяцца, што дзеці зараз не чытаюць, неразумеюць і нелюбяць класічныя творы. Якім чынам удаецца пераадолець гэту перашкоду?

 — Школьнікі чытаюць, калі падрыхтаваны да ўспрымання твора. Класічная літаратура стваралася ў розных гістарычных умовах, таму дзіця неабходна перанесці ў тую эпоху, дзе адбываліся падзеі. А для гэтага патрэбны веды гісторыі — вельмі, дарэчы, цікавай навукі.

Шкада, што вельмі мала гадзін даецца на літаратуру. Школьны ўзрост — час узгадавання душы дзяцей, духоўнага станаўлення асобы. Бацькам не стае часу на дзяцей, таму большасць стасункаў з імі ладзіць настаўнік. А літаратура — найлепшы сродак для гэтага. Катастрафічна мала ўрокаў прысвячаецца творчасці, напрыклад, Талстога. А “Вайну і мір” за ўрок не разбярэш, для яе асэнсавання патрэбен працяглы час…

— Нейкія наватарскія метады выкарыстоўваеце?

 — Кожны твор патрабуе граматнага разгляду, сувязі з сучаснасцю. Навучанне ідзе праз асацыяцыі, вобразы. Свежы прыклад: на днях было запланавана завучванне верша Мікалая Рубцова “Звезда полей”. Каб запамінанне не было механічным — люблю выразнае, асэнсаванае чытанне — звярнулася да жыццёвага вопыту дзяцей. Што кожны разумее пад словам Радзіма? Пачула розныя адказы. Хтосьці называў Белавежскую пушчу, другія — сям’ю. Быў і такі адказ: “Гэта дасягненні Дар’і Домрачавай”. “А для Рубцова — гэта дзяцінства, родная вёска”, — кажу ім. Такімі вось шляхамі і стараемся разабрацца ў кожным творы.

А яшчэ эфектыўна праводзіць прэзентацыі з жыцця пісьменнікаў і паэтаў. Выкарыстоўваю відэаздымкі, пра-гляд фільмаў. І калі раней была цвёрда ўпэўнена, што спачатку трэба прачытаць кнігу, а ўжо потым прагле-дзець пастаўлены па ёй фільм, то цяпер робім і наадварот. Школьнікі ўспрымаюць некаторыя творы праз прызму  мастацкай стужкі. Глядзім з імі ўрыўкі аднаго і таго ж твора ў экранізацыях розных гадоў.

 — Ці любяць дзеці прагматычнага веку паэзію?

 — Калі навучыць іх захапляцца вершамі. Кожны з іх мае, дарэчы, не толькі свой памер і рыфму, але і колер, гучанне, пах. Так-так, толькі гэта трэба ўбачыць і адчуць. Часта вучні малююць вершы так, як іх разумеюць. Задача педагога — прывіць любоў да вершаваных радкоў. Некаторыя дзеці самі пішуць таленавітыя вершы. Даводзілася чытаць і сачыненні, напісаныя ў вершаванай форме. Школь-нікі наогул усе розныя…

 — Як лічыце, чыстапісанне аджывае свой век?

 — Цяжка адказаць адназначна. Раней гэта было неабходнай умовай. Цяпер? Калі дзіця напісала выдатнае сачыненне каравым почыркам — адзнаку, канечне, не зніжу. Усё больш дзяцей піша левай рукой — ім таксама няпроста захаваць роўненькімі радочкі. І наогул дзеці загружаны інфармацыяй, нярэдка думкі апераджаюць руку, якая, спяшаючыся, забываецца пра каліграфію. Таму тут, лічу, нельга быць прынцыповым.

 — А ад чаго дзяцей засцерагаеце?

 — Ад завучаных адказаў. Калісьці выдатны педагог Канстанцін Адамавіч Кашлач патрабаваў убраць усемагчымыя крытыкі. Не прапаноўваць дзецям гатовых штампаў — яны павінны самастойна думаць, меркаваць. Сама, напрыклад, не згодна з той Наташай Растовай, якую сустракаем у канцы рамана. І калі аб гэтым сказала свайму настаўніку ў школе, ён не палічыў мой пункт погляду няправільным. Гэтаму вучу і сваіх выхаванцаў.

Іна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость