Стараста Невяроўскі

Валерый Мелікавіч, які жыве ў аграгарадку Каменічы, адзін з самых актыўных стараст раёна, і дзякуючы яго грамадскай і прафесійнай дзейнасці ў многіх жыхароў змяніліся адносіны і да свайго дома, і да двара з прылягаючай тэрыторыяй.

Каменічы — адміністрацыйны цэнтр  СВК “Калгас “Новы шлях”, размешчаны ў 38 кіламетрах ад райцэнтра, тут жыве 386 чалавек, і 250 з іх — працаздольнага ўзросту. Старастай Невяроўскага выбралі агульным сходам жыхароў летам 2010 года, і ён аказвае даволі істотную і ў асноўным папераджальную дапамогу Градзянскаму сельсавету і выканкаму ў своечасовым вырашэнні практычна ўсіх праблем, якія патрабуюць умяшальніцтва мясцовай улады. Найперш — у падтрыманні парадку, добраўпарадкаванні вуліц, утрыманні ў належным санітарным стане прысядзібных участкаў. І ў тым, што менавіта гэты аграгарадок па выніках 2012 года заняў другое месца сярод лепшых населеных пунктаў Асіповіччыны, немалая заслуга якраз Валерыя Мелікавіча.

Суботнікі па навядзенні і падтрыманні парадку ў цэнтральным парку, на грамадзянскіх могілках і вайсковых пахаваннях, тэрыторыях агульнага карыс-тання каля пустуючых хат, кантроль за своечасовым падкошваннем пустазелля — гэта далёка не поўны пералік, чым займаецца стараста. А хіба без настойлівай работы Невяроўскага 83,8% вяскоўцаў заключылі б індывідуальныя дагаворы на вываз цвёрдых бытавых адыходаў?

Сам Валерый Мелікавіч, дарэчы, індывідуальны прадпрымальнік — забяспечвае жыхароў аграгарадка і блізкіх вёсак прадуктамі харчавання і таварамі штодзённага попыту, так што назва магазіна — “Вашы запыты” — цалкам адпавядае дзейнасці чалавека. Які ў дадатак яшчэ і многім вясной-восенню дапамагае сваім трактарам у апрацоўцы зямлі, нарыхтоўцы гародніны і г.д.

Дык ці варта здзіўляцца, што за такую актыўную жыццёвую пазіцыю ён карыстаецца сапраўдным аўтарытэтам у людзей?

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем