Цэнтралізаваная клубная сістэма на Асіповіччыне

“Дом культуры, асабліва на вёсцы — гэта тое месца, дзе не толькі ствараецца добры настрой, адкрываюцца таленты, пашыраецца кругагляд, — лічыць дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ірына МАСЛАВА. — Работнікі ўстаноў культуры павінны фарміраваць светапогляд сваіх наведвальнікаў, уменне арыентавацца ў мностве разнастайных меркаванняў і прапаноў, спрыяць іх духоўнаму і маральнаму станаўленню. А гэта прадугледжвае іх высокі прафесійны і асабісты ўзровень, маральнае аблічча, аптымістычны падыход да жыцця, пэўны аб’ём камунікатыўных навыкаў. Менавіта носьбіты высокай культуры павінны працаваць у адпаведных установах. І не толькі забаўляць людзей павінны, але і развіваць”.

У адпаведнасці з гэтым летась і была перагледжана работа ўстаноў культуры — большы акцэнт зрабілі на правядзенне дзён інфармавання насельніцтва, грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Плюс наладзілі ў вёсках больш цесную сувязь з сельсаветамі.

Хто, як не працаўнікі клубных устаноў, павінны фарміраваць нацыянальную самасвядомасць беларусаў? Укараненне народных абрадаў і традыцый, вядзенне пошукавай дзейнасці па вывучэнні і данясенні да моладзі культурных асаблівасцей кожнага населенага пункта — гэта вельмі важная місія. Паказаць багацце мясцовага фальклорнага матэрыялу, мілагучнасць і пералівістасць роднай мовы — і ўсё даносіць на ўласным прыкладзе, як робіць, напрыклад, калектыў Вяззеўскага СДК пад кіраўніцтвам Мікалая Забаўскага. Нездарма гэта ўстанова культуры ў мінулым годзе была названа лепшай у краіне. Прыкладам далучэння сялян да народнай творчасці можна лічыць і дырэктара Вязаўніцкага СДК Валянціну Ліхадзіеўскую, якая самааддана любіць песеннае багацце краіны, чэрпае ў ім жыццёвыя і творчыя сілы. А хіба не натхняе маладая душой Марыя Клыга народны калектыў «Вяселле» Каўгарскага клуба на новыя канцэрты і праграмы? У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сёлета адкрылася студыя ткацтва, якой кіруе творчы, ініцыятыўны малады спецыяліст Юлія Грышановіч, — і проста выдатна, што цяпер гараджане маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рамяством сваіх бабуль.

У студзені-2013 на базе Ліпенскага СДК прайшло раённае свята «Шчадроўкі» з удзелам народных калектываў «Вязанка», «Чыстыя крыніцы», «Ліпенскія зоркі», «Вечарынка», артыстаў Красненскага СДК. Традыцыйна Сасноўскім клубам, Ясенскім, Дрычынскім, Карытнянскім Дамамі культуры ладзяцца масленічныя гулянні. Многія ўстановы культуры штогод святкуюць Купалле. Дрычынскі СДК правёў свята ўраджаю «Багач». Радуціцкім клубам сумесна з Дараганаўскай Свята-Панцеляймонаўскай царквой арганізаваны «Калядныя сустрэчы» і свята «Ой, калядачкі». У Вяззі сем гадоў запар віншуюць маладыя сем’і з апорай на народныя традыцыі — ушаноўванне «Вясельны абрад на Вяззеўскі лад».

Пашырае межы і раённы фестываль народнай творчасці «Веснавыя колеры». Прэзентацыя яго была прадстаўлена ў час правядзення Дня беларускага пісьменства ў Быхаве, там жа народныя ансамблі песні і музыкі «Дзівакі», «Люлечка», «Сузор’е» далі канцэртныя праграмы.

Наогул, у раёне працуюць 20 народных і 2 узорныя калектывы, і стаж кожнага налічвае не адзін дзясятак гадоў. Прыемна, што ўсе яны вытрымалі атэстацыю, а шматлікія канцэрты, праведзеныя на розных пляцоўках, парадавалі мноства людзей. Стабільна працуюць і 172 самадзейныя калектывы народнай творчасці.

На жаль, сёння ў самадзейнасці прымаюць удзел пераважна дарослыя і людзі больш сталага веку, а вось дзяцей наведваць клубныя фарміраванні жадае не надта багата. Практычна зніклі гурткі тэхнічнай творчасці, кіна- і фотастудыі, іншыя суполкі па інтарэсах. На прыцягненне школьнікаў і моладзі ў Дамы культуры больш увагі плануецца звярнуць у далейшай рабоце. Зараз пераглядаецца, напрыклад, пытанне правядзення дыскатэк — ім надаюць тэматычную, развіваючую накіраванасць.

Установы культуры ўдзяляюць нямала ўвагі таму, каб людзі дастойна маглі адсвяткаваць не толькі агульныя грамадска-палітычныя і народныя святы, як летась, напрыклад, 75-годдзе Магілёўскай вобласці, 95-годдзе камсамола ці 1025-годдзе хрышчэння Русі, — векавы юбілей шклозавода “Кастрычнік”, 60-годдзе ГЭС, Дзень горада і іншыя мясцовыя ўрачыстасці таксама не засталіся па-за ўвагай.

Даволі вынікова выступалі асіповіцкія артысты і за межамі раёна. За год атрымана 35 дыпломаў розных ступеняў, яны пабывалі ў іншых краінах. І работа кіпіць і цяпер…

ДУА «Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна» — гэта 26 вясковых і гарпасялковых СДК і клубаў, РЦК, Цэнтр рамёстваў.

Кадравая ўкамплектаванасць культурна-забаўляльных устаноў — 116 спецыялістаў.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем