23 жніўня ў вёсцы Вялікая Грава, аграгарадках Каменічы, Карытнае, Пратасевічы і Забалацце прайшлі святочныя мерапрыемствы

23 жніўня ў вёсцы Вялікая Грава, аграгарадках Каменічы, Карытнае, Пратасевічы і Забалацце прайшлі святочныя мерапрыемствы

Пратасевіцкі размах

У аграгарадках Пратасевіцкага сельсавета Пратасевічы і Забалацце арганізаванае сіламі мясцовых культработнікаў пры падтрымцы сельвыканкама вясковае свята не саступала раённаму. Прысутныя маглі паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, спаборніцтвах, паслухаць меладычныя кампазіцыі ў выкананні народнага ансамбля беларускай песні і музыкі “Сузор’е”, а таксама патанчыць разам з артыстамі. Не было калі сумаваць і падрастаючаму пакаленню. Папкорн, салодкая вата, надзіманая горка, лабірынт з басейнам, напоўненым пластыкавымі шарыкамі, батуты і нават электрамабілі нязменна прываблівалі ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства старшыня сельвыканкама Таццяна Пахоменка падзякавала жыхарам за прадукцыйнае супрацоўніцтва з мясцовай уладай, а таксама ўручыла падарункі і сувеніры некаторым з іх.

Граўскі кірмаш

Былыя жыхары сталіцы Лілія і Пётр Лабусы ўжо не першы год робяць з вёскі Вялікая Грава райскі куток. Адраджэнне старадаўняга Граўскага кірмаша ў 2017 годзе — адна з яркіх жамчужын на нізцы жыцця сямейнай пары.

Адкрыла ўрачыстасць старшыня Лапіцкага сельсавета Ганна Важнік.

Упэўнена, што Вялікая Грава — самая дружная вёска сельсавета, — адзначыла ў сваёй прамове Ганна Ігараўна. — Складана яшчэ дзесьці знайсці людзей, настолькі аб’яднаных любоўю да роднай зямлі і імкненнем да дабрабыту.

Таксама старшыня павіншавала прысутных са значнай датай у гісторыі населенага пункта. Сёлета вёсцы спаўняецца 465 гадоў. І, мабыць, таму такой асаблівай стала цырымонія ўшанавання мясцовых старажылаў Валянціны Антонаўны Жук (83 гады), Ніны Васільеўны Жаркевіч (86 гадоў) і Мікалая Мікалаевіча Косага (89 гадоў), у гонар якіх прагучала мноства цёплых слоў.

Падзякавала аднавяскоўцам і Лілія Лабус. Яна падсумавала зробленае за год і выказала спадзяванне на ўсебаковую падтрымку праекта па ўстаноўцы помніка воінам-землякам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Працягам мерапрыемства стала канцэртна-забаўляльная праграма, арганізаваная Жорнаўскім сельскім Домам культуры. Пазітыўнымі танцавальнымі кампазіцыямі радавала прысутных эстрадная фолк-група “Вяззеўскі кірмаш” Вяззеўскага СДК. Неардынарным падарункам стала захапляльнае выступленне рыцарскага клуба, які прадставіў рэканструкцыю сярэдневяковага бою на шаблях, прапанаваў прысутным паўдзельнічаць у тэматычных гульнях, навучыцца танцаваць тагачасныя танцы.

“Ягадны” ўзрост Маладзёжнай

Тым часам у аграгарадку Каменічы адзначалі 45-годдзе вуліцы Маладзёжнай. Яе жыхары прымалі віншаванні не толькі ад аднасяльчан, але і ад старшыні райсавета дэпутатаў Уладзіміра Рыжанкова, які таксама завітаў на свята. Старшыня Градзянскага сельвыканкама Галіна Кірыновіч адзначыла тых, хто зрабіў вялікі ўнёсак у добраўпарадкаванне вуліцы і ўсяго аграгарадка, пакінуў свой след у гісторыі населенага пункта.

Чым поўнілася мерапрыемства? Для дзяцей і дарослых ладзіліся спартыўныя гульні, а сярод жыхароў Маладзёжнай праводзілася адразу тры конкурсы: “Лепшы падворак”, “Кветнік года” і “Сямейны рэцэпт”.

За музычнае суправаджэнне гэтага незвычайнага свята адказвалі народны ансамбль народнай песні “Вечарынка” Ялізаўскага Дома культуры і народны эстрадны ансамбль “Парадыз” Ліпенскага сельскага Дома культуры.

Што ні кажы, а наш народ не з тых, хто забывае малую радзіму, яе гісторыю і традыцыі. Пакуль жыве гэта памяць, будзе жыць і вёска.

Тры стагоддзі за плячамі

Круглую дату — 330 гадоў — святкаваў у мінулую суботу аграгарадок Карытнае Вяззеўскага сельсавета.

Мерапрыемства адкрыў старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Уладзімір Чыгілейчык, які павіншаваў жыхароў аграгарадка, уручыў падарункі старажылам і пераможцам спаборніцтва па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый.

Не абышлося і без падарункаў самаму населенаму пункту. Дзякуючы намаганням мясцовых мецэнатаў Таццяны і Пятра Тамковічаў, у Карытным з’явіліся пляцоўка і мячы для гульні ў валейбол, а ў хуткім часе ў мясцовым ДК усталююць настольны тэніс ад кіраўніка СФГ “АграАўтаНова” Генадзя Вішнякова.

З імправізаванай сцэны гучалі песні ў выкананні саліста заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага хору народнай песні імя Віктара Балаханава Палаца мастацтваў Бабруйска Ігара Шацілы і кіраўніка народнага ансамбля народнай песні “Сваякі” Аляксандра Яршова.

Падчас мерапрыемства дзейнічалі выстава народнай творчасці і кірмашы асіповіцкіх рамеснікаў.

Последние новости

Общество

Вальщики Осиповичского района – лучшие!

26 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: следует привлечь торговые сети для обслуживания населения в небольших деревнях

26 августа 2025
Читать новость
Власть

Техника, продовольствие, строительство. Лукашенко назвал направления сотрудничества с Вологодской областью

26 августа 2025
Читать новость
Общество

23 жніўня ў вёсцы Вялікая Грава, аграгарадках Каменічы, Карытнае, Пратасевічы і Забалацце прайшлі святочныя мерапрыемствы

26 августа 2025
Читать новость
Общество

На минувшей неделе в рамках рабочей поездки в Осиповичский район состоялись очень результативные информационные встречи Олега Дьяченко с представителями ряда трудовых коллективов

26 августа 2025
Читать новость
Образование

К новому учебному году готовы. 22 августа состоялось заседание Осиповичского районного исполнительного комитета под руководством Андрея Дубинчика

26 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем