Якасць жыцця жыхароў Асіповіччыны — на еўрапейскі ўзровень

Якасць жыцця жыхароў Асіповіччыны —  на еўрапейскі ўзровень

Унікальнасць прадпрыемства ў тым, што яно адначасова здабывае, апрацоўвае, транспартуе і самастойна рэалізуе сваю прадукцыю. У канчатковым выніку прымае ад спажыўцоў адпрацаваны прадукт і вяртае ў прыродаахоўнае асяроддзе без шкоды для яго. Асноўная ж дзейнасць звязана з эксплуатацыяй водаправодна-каналізацыйнай сістэмы горада і раёна, тэхнічным абслугоўваннем прыбораў уліку, кантролю і рэгулявання расходу вады.

Шляхі і магчымасці дасягнення высокага эканамічнага эфекту ад дзейнасці прадпрыемства вядомы дырэктару ДУКВП “Водаканал” Ігару ТРАЦЯКУ.

Што, на Вашу думку, з’яўляецца крытэрыем паспяховасці?

 — Адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці — прыбытак. Максімізаваць яго можна, знізіўшы выдаткі на вытворчасць і сабекошт прадукцыі. Працуем у гэтым кірунку пастаянна. Напрыклад, у 2013 годзе замянілі на пяці каналізацыйных помпавых станцыях у сельскай мясцовасці абсталяванне на менш энергаёмістае, усталявалі частотна-рэгуляваныя электрапрывады на артэзіянскіх свідравінах у Сасновым, Жорнаўцы, Ясені і Дараганаве. Эканомія электраэнергіі —  106 мільёнаў. Знізілі ў сярэднім на 5% удзельныя нормы расходу электраэнергіі — выканалі паказчык па энергазберажэнні і сэканомілі 327 мільёнаў рублёў.

 — Гэта значыць, асноўны прыбытак складваецца дзякуючы эканоміі?

 — Павысіць прыбытак атрымоўваецца не толькі эканоміяй энергарэсурсаў. Амаль 40 мільярдаў — 49% агульнага аб’ёму выручкі — зарабіла прадпрыемства аказаннем дадатковых паслуг, у асноўным — на агульнабудаўнічых работах па ўзвядзенні будынкаў падрадным спосабам. Будаўніцтва станцыі абезжалезвання і вода-праводна-каналізацыйных сетак, рэканструкцыя і капітальны рамонт ачышчальных збудаванняў праводзіліся гаспадарчым спосабам. Такім чынам, “Водаканал” упэўнена заяўляе пра сябе і ў будаўнічай сферы.

yackovskiy
Старшы майстар участка па рамонце тэхналагічнага абсталявання ІВАН ЯЦКОЎСКІ

 — Як распараджаецеся заробленым?

 — Частку сродкаў уклалі ў абнаўленне тэхнікі і абсталявання: важным набыццём мінулага года стала ўніверсальная вакуумная машына КО-560. Доля абнаўлення склала 70%, і на дасягнутым узроўні абнаўлення транспартнага цэха плануем не спыняцца. Нямала ўкладваем і ў сацыяльную абароненасць членаў калектыву.

 — А падрабязней?

 — Радуе, што летась на 155,9 працэнта вырасла заработная плата, маем магчымасць прадастаўляць сацыяльныя паслугі і льготы, матэрыяльна стымуляваць лепшых работнікаў, якіх у нас нямала.

 — Каго можаце вылучыць асобна?

 — Вядома, Івана Яцкоўскага. Яго агульны працоўны стаж 39 гадоў. Пачынаў у нашай арганізацыі ў 2002 годзе слесарам-рамонтнікам на ўчастку водаправода. Зараз ён старшы майстар участка па рамонце тэхналагічнага абсталявання. Гэта спецыяліст вопытны і ініцыятыўны, які ўмее правільна арганізаваць працу падначаленых, вельмі патрабавальны да дысцыпліны, але пры гэтым заўсёды спагадлівы да людзей. Дзякуючы аператыўнай і якаснай працы ўчастка, які ўзначальвае, у горадзе і раёне не дапускаецца працяглых перабояў водазабеспячэння.

Хачу адзначыць і высокакваліфікаванага машыніста экскаватара 5 разраду ўчастка транспарту Вячаслава Сашчэку. Сумленны і добразычлівы чалавек. Умее ствараць абстаноўку зацікаўленасці ў якасным выкананні заданняў ва ўсіх, хто працуе побач. Усё робіць якасна, у тэрмін. За мінулы год выканаў вельмі значны аб’ём земляных работ на аб’ектах будаўніцтва.

sascheko
Машыніст экскаватара 5 разраду ўчастка транспарту Вячаслаў Сашчэка

Усё ў калектыве залежыць не толькі ад фінансавага становішча, але і ад добрасумленнай працы кожнага работніка, такой, як у Яцкоўскага і Сашчэкі. Менавіта кваліфікаваны падбор кадраў, сталасць і згуртаванасць маюць велізарную ролю ў дасягненні пастаўленых мэт.

 — Падзеліцеся планамі на будучыню? Чаго чакаць жыхарам Асіповіччыны ад “Водаканала”?

 — Спыняцца на дасягнутым не збіраемся. Асноўнымі задачамі і напрамкамі на 2014 год з’яўляюцца развіццё камунальнай інфраструктуры населеных пунктаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, павышэнне ўзроўню тэхнічнай эксплуатацыі сетак і збудаванняў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, пастаянная работа па зніжэнні выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, правядзенне работ на аснове ўкаранення прагрэсіўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, далейшае ўмацаванне фінансавага стану прадпрыемства і, адпаведна, павышэнне дабрабыту работнікаў.

Для рэалізацыі вызначанага неабходна выканаць яшчэ большы аб’ём работ. У прыватнасці, будаўніцтва станцыі абезжалезвання, якая з’яўляецца і нашым найважнейшым праектам, і ўсяго раёна, будаўніцтва новых водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў. Гэтыя мерапрыемствы ўключаны ў Дзяржаўную праграму “Чыстая вада”, запланаваны ў плане мадэрнізацыі прадпрыемства на 2013-2015 гады і паэтапна выконваюцца. Упэўнены, што рэалізацыя іх будзе спрыяць набліжэнню якасці жыцця насельніцтва да еўрапейскага ўзроўню сацыяльных стандартаў.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем