Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

Ва ўстанове адукацыі задаволена адзначылі, што сёлетняя ўступная кампанія праходзіла даволі актыўна і вынікова. Абітурыенты праявілі вялікую зацікаўленасць у атрыманні рабочых прафесій. Яшчэ адна асаблівасць — у каледж падавалі дакументы нават пры сярэднім бале 7-8. Гэта сведчыць аб тым, што рабяты адказна ставяцца да вучобы, а імідж навучальнай установы высокі.

Наведаўшы прыёмную камісію, даведаліся, што на 136 месцаў ужо прэтэндуе 142 абітурыенты. Прычым найбольшы наплыў назіраецца на новую спецыяльнасць “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Штукатур. Маляр”. І гэта яшчэ не канчатковыя вынікі.

— Ахвотна ідуць рабяты на спецыяльнасць «Электрагазазваршчык», — адзначае адказны сакратар прыёмнай камісіі Алена Чаропка. — У многіх дома ёсць зварачныя апараты, а ад кагосьці з родных атрыманы першасныя навыкі карыстання прыстасаваннямі. Такія навучэнцы хутка авалодваюць майстэрствам.

Тым часам у камісію завітаў Дзмітрый Мацюшонак. Хлопец скончыў 9 класаў Свіслацкай СШ і вырашыў паступіць у Асіповіцкі каледж, каб набыць будаўнічую прафесію. З установай адукацыі ён пазнаёміўся яшчэ вясной у час правядзення дня адчыненых дзвярэй. Прааналізаваўшы атрыманую інфармацыю і абмеркаваўшы яе з роднымі, выпускнік зрабіў адпаведны выбар.

Юная мінчанка Анастасія Стральцова вывучала прапановы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з дапамогай інтэрнэту. Супаставіла ўсё і адправілася ў суправаджэнні мамы Веранікі Валер’еўны ў пакуль незнаёмы для іх горад Асіповічы, каб асвоіць тут прафесіі швачкі і цырульніка. Пры сярэднім бале 6,1 дзяўчына мае ўсе шанцы стаць навучэнкай каледжа. Педагогі растлумачылі абітурыентцы, што, калі пажадае, размеркавацца яна зможа і на “Элему” або іншую сталічную фабрыку ці ўладкавацца працаваць у адным з прэстыжных салонаў роднага горада.

Каля 70 працэнтаў навучэнцаў паступаюць з нашага раёна, 30 — з іншых населеных пунктаў краіны, — аналізуе намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Вольга Пруднікава. — Часцей прыязджаюць з Пухавіцкага, Старадарожскага раёнаў, Любані, Слуцка, Салігорска, Чэрвеня, Рэчыцы, Жлобіна. Зараз да гэтай геаграфіі дадаўся яшчэ і Мсціслаў.

Калі з-за нізкага бала адсейваецца хтосьці з абітурыентаў, прыёмная камісія заўсёды прапаноўвае ім іншыя ўстановы прафесійнай адукацыі, дзе рабяты могуць прэтэндаваць на месца вучобы. Гэтаму садзейнічае агульная база, дзе сабрана ўся адпаведная інфармацыя.

Наша задача — каб ні адзін выпускнік з базавай адукацыяй не застаўся “за кармой”. Кожны можа вучыцца і атрымаць прафесію, — падагульняе Вольга Уладзіміраўна.

Последние новости

Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость