У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

У праса пачэсная праца. У краязнаўчым музеі Ясенскай СШ сабрана ўсё тое, што калісьці радавала гаспадынь сваёй навізной, а сёння стала самым сапраўдным рарытэтам

Вялікая колькасць экспанатаў была сабрана настаўнікамі і навучэнцамі, найбольш актыўнымі краязнаўцамі, якімі з’яўляюцца Дар’я Міхалап, Эльвіра Ткачова, Паліна Шышкевіч, Мікіта Марціновіч, а таксама выпускнікі школы Таццяна Белая, Дар’я Лабода, Ягор Малішэўскі, Паліна Карыстава, Карына Гусева і іншыя.

Асобная зала “Сялянская хата” ў нашым музеі прысвечана побыту і прадметам хатняга ўжытку, — гаворыць настаўнік гісторыі Ясенскай СШ Алена Кулак. — Агульная колькасць прадметаў дадзенай экспазіцыі — 147, з іх 18 — чыгунныя прасы. Наш зямляк Мікалай Герасімовіч дапамагаў збіраць многія экспанаты, у тым ліку і чыгунныя прасы. Сёння мы прыраўноўваем іх да твораў мастацтва.

У камплекце з прасамі былі спецыяльныя падстаўкі, на якіх майстры чыгунных і бронзавых спраў наносілі тыя ж узоры, літыя дэталі, надпісы ці гравіроўку, што і на самі прасы.

Калекцыйныя прасы адносяцца да канца XIX-пачатку XX стагоддзя, калі былі вельмі папулярныя. Слова «утюг» прыйшло ў рускую мову са старажытнацюркскага «ут» — агонь «юк» — пакласці. Даслоўна атрымліваецца: пакласці агонь у прас. У гэтым і заключаўся прынцып яго працы.

Прас знешнім выглядам нагадвае маленькую печ з драўлянай дзяржальняй. Унутр праса клалі распаленыя драўняныя або каменныя вугалі. Тоўсты пласт чыгуну з-за высокай цеплаправоднасці разаграваўся хутка і раўнамерна, а з-за высокай цеплаёмістасці астываў вельмі павольна. Па баках былі прадугледжаны спецыяльныя адтуліны, каб павялічваць цягу і падтрымліваць тэмпературу. Калі вугаль астываў, трэба было падзьмуць у дзірачкі або асцярожна памахаць прасам у паветры. Вуголле стараліся падбіраць большае па памеры, чым адтуліны. Але маленькія вугольчыкі і іскры ўсё роўна час ад часу выляталі і пакідалі на вопратцы дзіркі і падпаліны.

Прасаванне было даволі працаёмкім і цяжкім, бо чыгунны прас з вугалямі ўнутры быў дастаткова важкім і ў цэлым нязручным. Акрамя гэтага, на працягу ўсяго працэсу трэба было падтрымліваць вуголле гарачым, а тэмпературу паверхні праса немагчыма было адрэгуляваць.

Тым не менш чыгунны вугальны прас быў знакам дастатку і дабрабыту ў доме і займаў пачэснае месца побач з самаварам. Дазволіць сабе такую раскошу маглі выключна заможныя гаспадары. Ён каштаваў дорага, і маці захоўвала свой прас, каб перадаць яго дачцэ ў спадчыну.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем