Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

4 293 гектары збожжа ўбрана ў асіповіцкіх сельгаспрадпрыемствах па стане на ўчарашнюю раніцу. І гэта амаль палова плошчаў, якія трэба зжаць, — 48%. Намалочана 8 296 тон з сярэдняй ураджайнасцю 19,3 цэнтнера з гектара.

Найбольш рытмічна ідзе жніво ў ААТ “ВязаўніцаАгра” — тут камбайны пабывалі ўжо на 63% ніў. Убрана 1 849 гектараў, намалочана 3 871 тона, а сярэдняя ўраджайнасць складае 20,9 ц/га. Амаль столькі ж — 20,8 цэнтнера — атрымліваюць з кожнага гектара ў ААТ “Ясеньскае”, а найбольшая аддача ніў сёлета ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: 21,1 ц/га. Зразумела, лічбы мяняюцца штодня. Радуе, што з цягам часу ўраджайнасць пакрыху ўзрастае.

Амаль цалкам убраны азімы і яравы ячмень, рапсавыя палі.

Зараз асноўныя сілы накіраваны на ўборку пшаніцы — упарадкаваны ўжо 431 гектар.

Добра выраслі сёлета зернебабовыя. Сярэдняя іх ураджайнасць па раёне 24,5 ц/га, а ў ААТ “Ясеньскае” — 34,4 ц/га. Тут атрымалі 754 тоны з 308 гектараў.

Нядрэнна ўрадзіла азімае трыцікале: сярэднераённы здабытак — 27 ц/га, а ўбрана 540 гектараў з 1 014. Найлепшы вынік у ААТ “ЖорнаўкаАГРА” — 37,5 ц/га.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем