Нашы радаводы — лепшыя! 30.11.09, № 99.
Нашы радаводы — лепшыя!
30.11.09, № 99.
Раённы конкурс радаводаў “Мой род, мая сям’я”, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, аб’яўляўся Клубам дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства ў верасні. На суд журы тады было прадстаўлена 25 работ. Наступную прыступку — абласны этап — “узялі” работы вучаніцы 3-га класа Дараганаўскага ВПК д/с-СШ Ксеніі Сітнік і 10-класніка СШ № 1 Алега Мядзведскага.
І вось — прыемная навіна: на рэспубліканскім конкурсе, які праходзіў 26-28 лістапада ў Мінску, даследаванне сямейнага дрэва Ксеніі Сітнік (кіраўнік краязнаўчага гуртка КДзіЮТіК “Дараганазнаўства” Жанна Караленя) адзначана Дыпломам ІІ ступені, а Алега Мядзведскага (кіраўнік Ніна Лапікава, гурток “Мы — асіпаўчане”, СШ № 1) — Дыпломам ІІІ ступені.
Няма сумнення, што гэтыя работы з’яўляюцца вялікай каштоўнасцю не толькі для краязнаўчых гурткоў, якія наведваюць вучні, але і для сем’яў канкурсантаў. Далёка не кожнаму ўдаецца заглянуць у глыбіню свайго роду на 125 гадоў і даследаваць жыццё пяці пакаленняў, як гэта зрабіў Алег, або правесці гістарычны пошук аж да 8-га (!) калена, што цудоўна атрымалася ў Ксеніі.
Вось так і збіраецца са-праўдная спадчына для на-шчадкаў, а выраз “помні карані свае” з сімвалічнага становіцца рэчаісным.
