Так трымаць, асіповіцкія шахматысты!

Так трымаць, асіповіцкія шахматысты!

З трыумфам вярнуліся юныя асіпаўчане з абласной спартакіяды школьнікаў-2014 па шахматах сярод зборных каманд раёнаў Магілёўшчыны.

Вучні чацвёртай школы Iлья Сідоранка (капітан каманды, двухразовы чэмпіён вобласці па шахматах), Кірыл Карачун, Аляксандр Грынцалёў і гімназісты Ягор Шатохін, Анастасія Зэйдэль і Вераніка Сенькіна далі сапраўдны бой сваім сапернікам у барацьбе за званне мацнейшых. Ужо ў першых турах нашы выйшлі наперад і з кожным наступным толькі паляпшалі вынік. Выхаванцы шахматнага клуба “Дэбют” неаднаразова ўдзельнічалі ў абласных і міжнародных спаборніцтвах — і вось ён, доўгачаканы кубак!

Першынство праходзіла 18-20 лютага на базе абласной СДЮШАР па шахматах і шашках па швейцарскай сістэме ў 7 тураў па правілах міжнароднай федэрацыі шахмат з кантролем часу — паўтары гадзіны на ўсю партыю.

Трэнер зборнай Ула-дзімір Веташаў адзначае, што гулялі роўна, і кожны з выхаванцаў заслужыў «золата». Напрыклад, тыя ж Насця і Вераніка вучацца ў другім класе, а з сямі партый пацярпелі паражэнне толькі ў адной. Хлопчыкі таксама выступілі на выдатна.

Так трымаць, чэмпіёны!

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем