Культура ў Асіповічах: наперадзе работы багата

Культура ў Асіповічах: наперадзе работы багата

Добрая традыцыя — падводзіць вынікі завершанага года. Вось і ў прадстаўнікоў «культурных» арганізацый раёна днямі прайшло традыцыйнае пасяджэнне, на якім была прааналізавана дзейнасць за мінулы год, вызначаны плюсы і мінусы, дасягненні і праблемы, планы на заўтра.

1_измен.размер

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук распавяла пра вынікі працы аддзела і падначаленых устаноў: клубаў, бібліятэк, школ мастацтваў і г.д., паведаміла пра праведзеную ў мінулым годзе аптымізацыю арганізацый культуры. Натуральна, выступілі і кіраўнікі, і спецыялісты аддзела і ўстаноў.

Знайшлося на сходзе месца і ўзнагародам. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга ўручыў за добрасумленную працу работнікам культуры Вользе Кавалёвай, Валянціне Туркінай і Iне Аляхновіч Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Запрошаныя на пасяджэнне старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка і старшыня райарганізацыі ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Таццяна Казакова таксама звярнуліся з прамовамі да прысутных і ўзнагародзілі шэраг працаўнікоў культуры.

У планах на 2014 год — працягваць аптымізацыю ўстаноў галіны, павышаць якасць паслуг, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. У цэнтры ўвагі — правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў як у дзень выбараў, так і прысвечаных  70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Нельга забываць і пра тое, што бягучы год — Год гасціннасці. Карацей, работы шмат, таму жыццё ў работнікаў культуры насычанае.

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем