Асіпаўчанін Дзяніс ПЕРХУРОВIЧ

Асіпаўчанін Дзяніс ПЕРХУРОВIЧ

м 031_измен.размер

Асіпаўчанін Дзяніс ПЕРХУРОВIЧ служыць у вайсковай часці 12147 з лістапада мінулага года — да гэтага юнак працаваў слесарам у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Нельга сказаць, што ён заўсёды марыў праходзіць службу менавіта ў Асіповічах, дзе нарадзіўся, вучыўся ў першай школе і мясцовым каледжы — хацелася ўсё ж разнастаіць геаграфію. Але ўжо нават за кароткі час зразумеў, што перажываць на гэты конт няма прычын: у службе ў родным горадзе шмат плюсаў! Пазнаёміцца ж з новымі мясцінамі і пакарыць іх яшчэ будзе магчымасць — Дзяніс плануе паступаць у ВНУ. Не выключае і такога раскладу, што ў далейшым звяжа свой лёс з арміяй: служба маладому байцу прыйшлася даспадобы.

Кожны дзень даведваемся штосьці новае, пашыраем свой кругагляд, набываем карысныя навыкі, — ахвотна падзяліўся радавы Перхуровіч. Зусім хутка будзе палявы выхад на некалькі тыдняўгэта таксама добрая загартоўка.

Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны Дзяніс праз “раёнку” перадае прывітанне маме Наталлі Анатольеўне і бабулі Марыі Емяльянаўне і раіць дарагім людзям спаць спакойна: родны горад, наогул уся Беларусь — у надзейных руках!

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость