У разгары сезон корманарыхтоўкі

У разгары сезон корманарыхтоўкі

Для аграрыяў сёння кожны дзень запоўнены напружанай працай. Ад зладжанасці дзеянняў і тэхнічнай аснашчанасці напрамую залежыць дабрабыт аб’ектаў жывёлагадоўлі на ўвесь наступны год.

У ААТ “Ясеньскае” 11 адзінак тэхнікі штодня працуюць на палях, ператвараючы сакавітую зялёную масу ў каштоўны корм для жывёлы. У гушчы падзей вопытныя механізатары бацька і сын Міхаіл і Юрый Ткачовы, чые імёны ў гаспадарцы ўжо сталі сінонімам надзейнасці і прафесіяналізму.

У сянажных ямах сельгаспрадпрыемства зараз захоўваецца 1 300 тон якаснага сенажу. Зацяжныя дажджы крыху затрымалі працэс: нізка разме-шчаныя сенажаці падтапіла, тэхніка не змагла выехаць на некаторыя ўчасткі. Нягледзячы на складанасці, якасць нарыхтаваных кармоў застаецца на вышыні: пажыўныя люцэрна, канюшына і райграс гарантуюць выдатны рацыён жывёлы зімой. Сянаж закладваецца ў траншэі з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў.

У планах гаспадаркі другі ўкос, накіраваны на нарыхтоўку сена. Тут аграрыі чакаюць спрыяльнага сонечнага надвор’я, якое дазволіць якасна высушыць траву. Паралельна з корманарыхтоўкай вядуцца іншыя агратэхнічныя мерапрыемствы. Праводзяцца хімпрополка і падкормка кукурузы, што забяспечыць максімальную ўраджайнасць гэтай важнай культуры.

Последние новости

Общество

Первый снег и похолодание: прогноз погоды на неделю

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Что изменилось для белорусов с 1 ноября?

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 ноября для всех знаков Зодиака

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем