Не трымайце рукі ў кішэнях 24.11.09, № 97

Не трымайце рукі ў кішэнях

Шмат важных пытанняў было абмеркавана на сельскагаспадарчай нарадзе з разборам формы № 24. На агульным зборы ў райвыканкаме вызначылі маршрут: жэрабя выпала на УКСП “Пратасевічы”. Мяняць кірунак, нягледзячы на тое, што два месяцы назад у гэтай жа гаспадарцы праводзілася форма-24, не сталі: любое сельгаспрадпрыемства — жывы арганізм, дзе часта адбываюцца розныя змены і заўсёды знаходзяцца як станоўчыя, так і, на жаль, адмоўныя бакі. Так было і на гэты раз.
Незадаволенасць начальніка райсельгасхарчу Міхаіла Поклада вызвала рамонтная майстэрня: ужо пры ўваходзе было за што зрабіць заўвагу — побач з дзвярамі стаяў нічым не абгароджаны кампрэсар. У памяшканні не зроблена ацяпленне. З разабранага трактара на падлогу капаюць тэхнічныя вадкасці. Няма таблічак з указаннем адказных за станкі. Расчараваў і такарны “кабінет”: нямытыя вокны, няма нават і прыкмет хоць якога-небудзь рамонту. Карацей, сустракаць зіму тут не вельмі спяшаліся. “Рукі не для таго, каб іх трымаць у кішэнях!” — абурана выказаўся Міхаіл Віктаравіч. Сапраўды, многія недаробкі не патрабуюць вялікіх матэрыяльных затрат, проста трэба прыкласці рукі, быць неабыякавым да вынікаў сваёй работы і да месца, дзе працуеш. Канечне, няпра-вільна было б абвінавачваць ва ўсіх грахах толькі кіраўніка гаспадаркі, які, дарэчы, усведамляючы сваю аса-бістую адказнасць, паабяцаў усе недахопы выправіць у мінімальныя тэрміны.
Па-рознаму ідуць справы і на ферме ў Пратасевічах. І калі ў гаспадарцы ня-дрэнныя сутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — за 10 месяцаў 688 грамаў (+129), уведзены ў строй адрамантаваны кароўнік, забетаніравана пляцоўка для выгулу жывёлы, усё роўна ёсць яшчэ неабходнасць працаваць над стварэннем належных умоў для ўтрымання рагуль. Варта было б больш падсыпаць апілак, падсцілаць саломы, выкарыстоўваць для паляпшэння мікраклімату хваёвыя лапкі. Загадчыца фермы Галіна Козарава падзялілася, якім чынам адбываецца даенне кароў, выдзеленых па стане здароўя ў асобную групу, як апрацоўваецца малако.
Станоўчыя водгукі ад “экскурсантаў” былі наконт бытавога памяшкання. Тут сапраўды можна адпачыць, паглядзець тэлевізар, вы-піць кубачак гарбаты. Належным чынам аформлены стэнд з неабходнай інфармацыяй (рацыёны кармлення, надой ад кожнай каровы і г.д.).
Пасля наведвання фермы адбылося плянарнае пасяджэнне. Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Скібра пазнаёміла з вынікамі працы ў жывёлагадоўлі за 10 месяцаў, сярод якіх былі не толькі дасягненні. Вельмі непакояць паказчыкі па СВК “Калгас “Карытнае”: тут надоена ад каровы толькі 2.996 кілаграмаў. Вытворчасць малака да мінулагодняга складае ўсяго 69% (у філіяле “Белшына-агра”, напрыклад, — 125%, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 122, “Чырвоны ўдарнік” — 115). За аналі-зуемы перыяд усяго 6,1% атрыманага малака здадзена “Карытным” вышэйшым гатункам пры раённым паказчыку 37,1%.
Звернута ўвага на рэзкае зніжэнне вытворчасці малака ў раёне за апошні тыдзень. Рэкамендавана разабрацца з рацыёнамі, наладзіць кантроль за раздачай канцэнтраваных кармоў, перавесці кароў на трохразовае даенне. Неабходна выконваць нормы выпайкі малака цялятам — многія гаспадаркі іх перавышаюць. У СВК ідзе значная выбракоўка жывёлы — гэты працэс таксама трэба строга рэгламентаваць. Са сваімі заўвагамі і прапановамі выступалі Якаў Герус, намеснік галоўнага ветурача па горадзе, намеснік начальніка райветстанцыі Мікалай Масюкоў, галоўны спецыяліст аддзела механізацыі Валянцін Карповіч і іншыя.
Для занатоўвання ў блакноты кіраўнікоў “прасілася” наступнае: ствараць умовы для атрымання ў аптымальных аб’ёмах максімальна якаснай прадукцыі, поўнасцю выкарыстоўваць мэтава выдаткаваныя сродкі, завяршыць падрыхтоўку насення да вяснова-палявых работ.
Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем