Калгас “Чырвоны ўдарнік” – маленькая дзяржава ў Асіповіцкім раёне

Кожнае сельгаспрадпрыемства — маленькая дзяржава са сваім укладам, сістэмай узаемаадносін і перспектыў. Пра “Чырвоны ўдарнік” сёння расказвае старшыня СВК Уладзімір КУБАР:

— Гэты год для гаспадаркі можна назваць стабільна-звычайным: не было ніякіх нечаканасцей. Што тычыцца паказчыкаў, то мы не толькі ўтрымалі ранейшыя рубяжы, але і дасягнулі павелічэння валавой вытворчасці прадукцыі на 11%. І гэта лічу працэсам натуральным — рухацца трэба толькі наперад. Напрыклад, у раслінаводстве станоўчы ўплыў аказалі мінеральныя ўдабрэнні, з якімі не было збояў, і, значыць, яны былі выкарыстаны своечасова і ў неабходнай колькасці. Сваю тэхнічную лепту ўнеслі і новыя зернеўборачныя камбайны — два КЗС-10 і КЗС-12: апошнія тры гады перад уборкай бралі па камбайну.

— А што парадавала больш за ўсё?

— Спрыяльным аказаўся год для цукровых буракоў: угадалі, пасеяўшы іх на высокіх месцах, таму не вымаклі. Ураджайнасць гэтай культуры ў “Чырвоным ударніку” сёлета 442 ц/га. Не падвёў і азімы рапс — 27,4 ц/га. Параўнальна добрая забяспечанасць тэхнікай для корманарыхтоўкі — маем яе прыкладна на 400 мільёнаў — дазволіла якасна правесці гэтыя работы. Ужо назапасілі прыкладна 33 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Ёсць кармы — будуць і прывагі, і малако.

— Зараз вялікая ўвага надаецца не толькі вытворчасці прадукцыі, але і эканоміі. Як справы ў гэтым кірунку?

— Паказчыкі выконваем: за 10 месяцаў “змінусавалі” на 12%. Якім чынам? Перавялі ўсе воданагравальнікі на мясцовыя віды паліва, ужо на палове памяшканняў устанавілі энергазберагальныя лямпачкі. Важным крокам можна назваць і пераабсталяванне зернесушыльнага комплексу на больш эканомную ўстаноўку, што паменшыла энергазатраты падчас уборкі на 30%.

— Ашчаднасць — гэта не толькі памяншэнне выкарыстання электраэнергіі, але і шмат чаго іншага…

— Вельмі важна правільна ўкладаць сродкі. Вось, напрыклад, некалькі гадоў таму вырашылі пабудаваць сваю невялікую кантору, кацельню. Тады мы выдаткавалі на яе 20 млн. Калі б гэтага не зрабілі, за гэты час заплацілі б толькі за арэнду значна больш. У гэтым годзе пабудавалі кароўнік на 200 галоў, ужо яго запаўняем. Спадзяёмся, што атрыманыя даходы ад рэалізацыі малака хутка перакрыюць выдаткі.

— Ведаю, што ў вашай гаспадарцы добрую частку калектыву складае моладзь. У сувязі з гэтым ёсць нейкія асаблівасці ў арганізацыі калгаснага жыцця-быцця?

— Канечне, прыходзіцца вучыць працаваць. Кожны, да каго звяртаюцца маладыя, дапамагае. Выручаюць тэарэтычнымі і практычнымі парадамі не толькі нашы спецыялісты, але і з раёна. Напрыклад, малады ветурач часта звяртаецца ў райветстанцыю. Клапоцімся і аб тым, каб былі для працаўнікоў добрыя бытавыя ўмовы. Так, штогод здаём па 5-6 добраўпарадкаваных дамоў. А на наступны год плануем пабудаваць цэлых адзінаццаць! Хаця не магу сказаць, што моладзь надта спакушаецца жыллём — многіх і гэта не затрымлівае. Мабыць, усё ж зарплата галоўней, а яна ў нас хоць і стабільная, але, як і ў большасці гаспадарак, не вельмі ўжо і прывабная.

— Хто складае авангард вашага СВК?

— Хочацца назваць многіх. Гэта і галоўны бухгалтар Валянціна Шкутко, галоўны інжынер Віктар Стурліс, галоўны ветурач Анастасія Мельнік, інжынер па ахове працы Наталля Стурліс, загадчыца фермы “Малая Грава” Галіна Курленка, даяркі Алена Быкава, Аксана Цісельская, цялятніцы Ірына Клунко, Любоў Савіцкая, Святлана Гурская, механізатары Валерый Казачонак, Уладзімір Збанок і Уладзімір Юрчанка, Міхаіл Маргуноў, Леанід Бузаноўскі, вадзіцелі Аляксандр Цалко і Уладзімір Доўнар і яшчэ многія іншыя.

— А якія грамадскія мары мае кіраўнік “Чырвонага ўдарніка”?

— Вельмі хацелася б, каб у 2012 годзе рэспубліканскае свята “Дажынкі “ было на Асіповіччыне, і дзеля гэтага гатовы прыкласці шмат намаганняў. А яшчэ — каб наша Жорнаўка сапраўды адпавядала статусу аграгарадка, каб было працягнута яе добраўпарадкаванне — месцаў, якія патрабуюць гаспадарскага клопату, тут вельмі шмат.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем