Здабыткі — памнажаем, праблемы — пераадольваем

На завяршэнні гадавога цыклу палявых работ і зараджэнні новага праводзіцца свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі — час, зручны для падвядзення вынікаў. Аб стане спраў у сельгасгаліне раёна расказвае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Ганна Яцко:

— Сельская гаспадарка раёна знаходзіцца ў пастаянным развіцці: адбываецца мадэрнізацыя сельгаскааператываў, набываецца новая тэхніка, сучаснае зернесушыльнае абсталяванне, праводзіцца рэканструкцыя ферм, паляпшаецца стан машынных двароў, узрастае добраўпарадкаванасць тэрыторый.

Хвалюючым этапам для працаўнікоў вёскі з’яўлялася ўборачная кампанія. Самую высокую ўраджайнасць зерневых сёлета атрымалі ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 50,1 ц/га, СВК “Калгас “Лапічы” — 44, СВК “Калгас “Авангард” — 42,9, тады як сярэднераённы паказчык — 36,6 ц/га. У вобласці гэтая лічба не лепшая і не горшая — у “залатой сярэдзіне”. Дасягнулі павелічэння валавога збору па зерневых адносна ўзроўню мінулага года ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, УКСП “Пратасевічы”, СВК “Калгас “Карытнае”, “Калгас імя Чарняхоўскага”. Ёсць спадзяванне, што захаванне ўсіх агратэхнічных прыёмаў вырошчвання сельгаскультур, правядзенне кожнай палявой кампаніі ў найбольш спрыяльныя тэрміны, агульнае паляпшэнне культуры земляробства дазволіць аграрыям Асіповіччыны ў наступным годзе атрымаць ура-джайнасць 40 ц/га.

У народзе кажуць, што дбайны гаспадар той, хто не толькі вырасціў добры ўраджай, але і ўпарадкаваў яго. Таму адзін з асноўных клопатаў сённяшняга дня — вывезці з палёў ужо выкапаныя цукровыя буракі. Сёлетняя іх ураджайнасць 394 ц/га — на 40 цэнтнераў больш, чым леташняя. Другі клопат — забяспечыць якасную зімоўку ферм. Нарыхтаваны добры запас кармоў — 42,3 тыс. тон, што складае 107% да мінулагодняга. Каб дасягнуць добрых рэзультатаў, трэба толькі правільна складаць рацыёны, па-гаспадарску распарадзіцца назапашаным.

У раёне павялічылася вытворчасць малака: за студзень-кастрычнік атрымана 27.253 тоны, што больш за адпаведны перыяд 2008 года на 3.016 тон — 112%. Сярэдні надой малака ад каровы за 10 месяцаў — 4.807 кг — 107% ад леташніх паказчыкаў.

Вынікі, атрыманыя ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі гавораць аб тым, што працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна дзейнічаюць у правільным кірунку. Застаецца тоькі пажадаць не спыняцца на дасягнутым. I няхай работа ўсім заўсёды прыносіць толькі задавальненне!

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем