Хто куды, яна — на ферму. Сняжана Жуковіч працуе ў жывёлагадоўлі ўжо 37 гадоў

Хто куды, яна — на ферму. Сняжана Жуковіч працуе ў жывёлагадоўлі ўжо 37 гадоў

Да 2017 года працавала аператарам машыннага даення, затым узначаліла малочнатаварную ферму № 5 ААТ “ВязаўніцаАгра”.

Працавітасць — фамільная рыса ўсёй яе сям’і. А шчыруюць родныя ў самай важнай і патрэбнай галі-не — сельскай гаспадарцы. Матуля Людміла Баркоўская шмат гадоў працавала на ферме. Менавіта яна навучыла дачку даіць кароў: яшчэ ў школьныя гады дзяўчынка прыбягала да маці, дапамагала ёй управіцца. Лагічна, што, скончыўшы дзесяцігодку, знаёмай сцяжынай прыйшла ўладкоўвацца на працу: аб іншай справе і не марыла, бо прыкіпела душой да матчынай. І выконвала даручанае нараўне з дарослымі жанчынамі. Спачатку рабіла на Вязычынскай ферме, пазней перайшла ў Свіслач.

Цяжка нават уявіць, колькі малака надаіла Сняжана Жуковіч за 29 гадоў, што адпрацавала даяркай. Толькі прыблізныя падлікі: за месяц атрымлівала 25-30 тон, за год — каля 300, за тры дзесяцігоддзі, адпаведна, — пад дзевяць тысяч тон.

І хоць працэс атрымання малака даўно стаў механізаваным, працаваць на ферме па-ранейшаму нялёгка. Прачынацца трэба на досвітку і пакідаць рабочае месца зацемна. Гэтыя жанчыны першымі заўважаюць настрой жывёл, іх стан і паведамляюць ветэрынару, калі паводзіны гадаванак чымсьці адроз-ніваюцца ад звычайных. А кароў Сняжана любіць і добра адчувае іх патрэбы, адрознівае не толькі па масці, але і па характары, нораве. Нават зараз, калі сама ўжо не доіць.

Восьмы год Сняжана Яўгеньеўна ўзначальвае МТФ, на якой 21 чалавек абслугоўвае статак у 275 галоў.

Прывыкшая з маленства да парадку, сочыць за тым, каб і ў кароўніках былі чысціня і парадак, жывёла — накормлена і дагледжана. А затым спяшаецца дадому, дзе чакаюць хатнія клопаты, агарод. Дапамагае надзейны тыл. Муж Мікалай Іванавіч амаль чатыры дзясяткі гадоў працаваў механізатарам. Па яго прыкладзе селі за баранку сыны Іван і Яўгеній — абое працуюць вадзіцелямі ААТ “ВязаўніцаАгра”. Стварылі сем’і. Падрастаюць чацвёра ўнукаў.

Здавалася б, ці ёсць прыгажосць і рамантыка ў тым, каб штодня ўставаць на золку, бегчы ў кароўнік, выконваць фізічна цяжкую работу, перажываць за кожную жывёліну, не мець магчымасці надоўга кудысьці паехаць? Безумоўна, узнёслага тут нямнога. Але калі б не было такіх людзей — адказных, дысцыплінаваных, адданых справе, шчырых і працавітых, — мы б не мелі на сваім стале звыклых малочных ласункаў. Сняжана і яе сям’я не гоняцца за падманлівай жар-птушкай, не цікуюць за ганарлівым жураўлём, а ўпэўнена трымаюць у напрацаваных руках сваю надзейную сініцу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость