Нягледзячы на мароз: грамадскі транспарт на Асіповіччыне

Нягледзячы на мароз: грамадскі транспарт на Асіповіччыне

Надыход моцных халадоў стварыў нямала складанасцей у эксплуатацыі дызельнай аўтатэхнікі. Аднак калі замёрзлы рухавік прыватнай легкавушкі праблема толькі яе гаспадара, то “апруцянелы” аўтобус, які абслугоўвае маршруты грамадскага транспарту, гарантуе мноства нязручнасцей сотням пасажыраў.

Па словах галоўнага інжынера філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Сяргея СКАВЫША, спецыялісты прадпрыемства ўважліва сочаць за прагнозам надвор’я і своечасова пачалі дабаўляць у дызельнае паліва “арктычныя” прысадкі. Пры ўмове ўстаноўкі напачатку зімы новых фільтраў — паліўнага і паветранага — праблем з заводкай не ўзнікае нават пры самых нізкіх тэмпературах. А каб зменшыць нагрузку на акумулятары пры “ажыўленні” заледзянелых рухавікоў, прымяняецца перасоўнае пускавое прыстасаванне.

Пры эксплуатацыі ў моцныя маразы тэхніка спажывае адчувальна больш паліва. Так, за два апошнія тыдні студзеня 26 аўтобусаў, якія штодня перавозяць пасажыраў па гарадскіх і прыгарадных маршрутах, “спалілі” на 2.000 літраў саляркі больш, чым за такі ж прамежак часу напачатку месяца. Каб звесці да мінімуму дадатковыя траты паліўных рэсурсаў, аўтапаркам прымяняюцца ўсе даступныя спосабы павышэння энерга-эфектыўнасці транспартных сродкаў. Найбольш  сур’ёзны з іх — замена ў сярэдзіне студзеня знакамітага “Мерседэса-гармоніка” на роўны па ўмя-шчальнасці МАЗаўскі аналаг. Маючы больш сучасны рухавік, беларускі аўтобус спажывае на 100 кіламетраў 44 літры дызпаліва — на 12 літраў меней за “немца” .

Дарэчы, сёння аўтапарк эксплуатуе аўтобусы толькі айчынных марак: “МАЗ” і “Радзіміч”. Гэтая тэхніка праектавалася з такім разлікам, каб узімку забяспечваць максімальны ўзровень цеплавога камфорту для вадзіцеля і практычна дасягальны — для пасажыраў. Гэта азначае, што ў салоне аўтобуса, які рушыць у доўгі прыгарадны рэйс, будзе цяплей, чым пры рабоце на кароткіх гарадскіх маршрутах.

Што тычыцца агульнага ўзроўню надзейнасці грамадскага транспарту і якасці яго абслугоўвання, то з-за моцных маразоў істотных парушэнняў графіка руху не адбывалася.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем