У Асіповіцкім райвыканкаме: абарона Айчыны — свяшчэнны абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Словы, вынесеныя ў загаловак, замацаваны ў артыкуле 57 Канстытуцыі краіны. Яна — галоўны закон, а армія ў нашай краіне — гэта магчымасць, створаная самім народам для таго, каб навучыцца абараняць сябе і забяспечыць абарону Бацькаўшчыны.

Менавіта ў гэтым накірунку і ішла 4 лістапада размова на чарговым пасяджэнні райвыканкама пры разглядзе вынікаў правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў Асіповіцкім раёне ў маі-верасні 2009 года.

Даклад ваенкама райваенкамісарыята Мікалая Гомана быў па-вайсковаму дакладным і лаканічным. Прызыў праведзены ў адпаведнасці з Законам краіны “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і Указам Кіраўніка дзяржавы ад 5.05. 2009 г. № 228 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны па прызыву, і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў маі-верасні 2009 года”.

Адпрацавана картатэка асабістых спраў прызыўнікоў, звесткі на грамадзян, якія стаяць на ўліку ў наркалагічным, супрацьтуберкулёзным, псіханеўралагічным, скурна-венералагічным кабінетах, у інспекцыі па справах непаўналетніх, маючых судзімасць і ў адносінах да якіх судом прыменены прымусовыя меры медыцынскага характару. Вывучаны характарыстыкі прызыўнікоў, праведзены індывідуальныя гутаркі з імі і іх бацькамі.

У адпаведнасці з планам прызыўнікі адабраны для камплектавання вайсковых часцей. У ліпені 2009 года да месца праходжання службы адпраўлены 81 прызыўнік, для праходжання службы ў рэзерве — 15.

I ўсё ж у правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве меліся недахопы. Не да канца вырашана пытанне па ўзгадненні абследавання прызыўнікоў у аддзяленнях абласной бальніцы, недастаткова арганізавана праводзіліся ўрачыстыя провады прызыўнікоў для службы ва Узброеных Сілах і г.д.

Менавіта на апошнія моманты найперш і звярнулі ўвагу старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч і ваенны камісар Магаблваенкамата Мікалай Крыўчэня, які таксама прымаў актыўны ўдзел у рабоце пасяджэння.

Прычым, пытанні адрасаваліся не толькі дакладчыку, а і кіраўніцтву нашых медустаноў і аддзела ўнутраных спраў. I гэта невыпадкова: па-першае, далёка не ўсе прызыўнікі могуць пахваліцца належным станам здароўя, хаця іх ранейшыя абследаванні хваляванняў не выклікалі, па-другое, ёсць выпадкі, калі асобныя з юнакоў усё яшчэ рознымі шляхамі спрабуюць абмінуць армейскую службу.

“Прызыўнікі павінны ведаць не толькі свае правы, а і абавязкі, гэта ім узгадваць трэба абавязкова і не адзін раз. Будуць “касіць” — могуць і на лаву падсудных патрапіць, — падкрэсліў аблваенкам. — А хіба такое каму патрэбна?”. I ён цалкам мае рацыю!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем