Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

27 студзеня аддзелам барацьбы з эканамічнай злачыннасцю РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах індывідуальнага прадпрымальніка Л., які 15.05. 2013 г. шляхам падману мясцовай жыхаркі завалодаў 3,5 млн. рублёў.

28 студзеня побліз в. Камарын спынены аўтамабіль «Мерседэс-Бенц» жыхара Светлагорска, які перавозіў вокны ПВХ і міжпакаёвыя дзверы з камплектуючымі без суправаджальных дакументаў на агульную суму 37.247.000 рублёў. Праводзіцца праверка.

У сваіх кватэрах знойдзены два трупы асіпаўчан: 31 студзеня — пенсіянеркі без яўных прыкмет гвалтоўнай смерці, на наступны дзень ужо ў муміфіцыраваным стане — 41-гадовага непрацуючага гр. А.

РАСК

У перыяд з 27 студзеня па 2 лютага ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у тым ліку 4 — за рэалізацыю асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, 1 — за кіраванне транспартным сродкам вадзіцелем, які раней быў пазбаўлены правоў, астатнія — за крадзяжы. Асабліва танна ацаніў сваю свабоду і добрае імя гр. Я., які адкрыта, без прымянення насілля, украў у магазіне 4 бутэлькі гарэлкі, 3 пачкі цыгарэт, 2 палімерныя пакеты і 6 аднаразовых шкляначак. Але свята не ўдалося…

ДАI

Спынена 188 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 121 парушальнік хуткаснага рэжыму, 1 п’яны вадзіцель і 24 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнымі стратамі.

АУСТ

Складзена 89 адміністрацыйных пратаколаў, затрыманы 3 злачынцы, якія раней знаходзіліся ў вышуку. Канфіскавана 90 пар абутку без акцызных марак на суму 14 млн. і 200 літраў брагі.

Дэпартамент аховы

Спынена 14 правапарушэнняў, з якіх дробных крадзяжоў — 3, хуліганства — 1, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 3, правілаў дарожнага руху — 7.

Спецізалятар

Ва ўстанову дастаўлена 29 п’яных грамадзян, сярод якіх 2 жанчыны, размешчана для працверажэння 24 чалавекі, у тым ліку 4 — іншагароднія жыхары. Больш за ўсё аматараў напояў з градусамі прыведзена патрульна-паставой службай — 12.

РАНС

Адбыліся 2 выпадкі ўзгаранняў у райцэнтры.

28 студзеня пайшла агнём гаспадарчая пабудова па вул. Ленінскай, а 29 чысла — навес з піламатэрыяламі ў зав. Завадскім. Прычына першага — парушэнне правілаў устройства пячэй і ацяпляльных прыбораў; чаму ўзнік другі пажар, пакуль высвятляецца.

IАЖіРС

Складзены 1 пратакол за незаконнае паляванне — выкарыстанне 11 пастак на пушнога звера (куніцу).

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость