Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

Усё жыццё Надзеі Сушчык прайшло ў вёсцы Букча Лельчыцкага раёна. Яе дзяцінства супала па часе з вайной і аднаўленнем краіны пасля акупацыі. Жылося нялёгка, усім забяспечвалі сябе самі — і ежай, і няхітрымі прадметамі хатняга ўжытку, і адзеннем. Працавалі ўсе.

З малых гадоў умела выконваць усю жаночую работу і Надзея. Таму, калі дзяўчына вырасла і стала гаспадыняй, яна перадала сваі веды і навыкі не толькі адзінай дачцэ Наталлі, але і сынам. Напрыклад, Уладзімір і Дзмітрый добра ўмелі ткаць.

Увесь тэкстыль у хаце і адзенне яе жыхароў былі выраблены клапатлівымі рукамі дамачадцаў. Ручнікі, падузорнікі, пакрывалы, посцілкі, фіранкі, абрусы, сурвэткі, кашулі, спадніцы — усяго не пералічаш. Сям’ёй рыхтавалі і пасаг Наталлі — дзяўчыне дапамагалі маці, пяцёра братоў і бабуля Варвара.

Шмат гадоў Наталля Пятроўна Малая пражывае ў Карытным. Сюды яны з мужам перабраліся па прапанове дзядзькі Івана Давыдавіча, бо калісьці мясцовы калгас быў адным з лепшых, а менавіта гэтым крытэрыем кіраваліся ў той час пры выбары месца жыцця.

Больш за 20 гадоў жанчына загадвае мясцовым Домам культуры. Сюды прывяла яе ў тым ліку і прывітая ў бацькоўскай сям’і любоў да народнай культуры. А матуліны тканыя вырабы склалі аснову экспазіцыі беларускай хаты, аформленай ва ўстанове культуры.

На вышыванках Надзеі Сцяпанаўны можна ўбачыць мноства руж, півоняў, розных лісточкаў і ягад — усё хараство навакольнай прыроды знайшло адбітак на навалачках ды пакрывалах майстрыхі. Узоры для аздаблення маці капіравала з іншых вырабаў, штосьці дадавала сама, пазней стала выкарыстоўваць шаблоны з часопісаў. Яе льняныя кашулі ды фартухі хоць і налічваюць ладны стаж, па-ранейшаму такія прыемныя па тэкстуры, што хочацца пакратаць, прыкласці да сябе. Дарэчы, многія матуліны ручнікі ў сям’і Наталлі і зараз выкарыстоўваюцца па назначэнні.

Пра народную творчасць жанчына гатова расказваць доўга: гэта не толькі яе работа, але і жыццё, гісторыя, частка душы.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем