Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

З 31 сакавіка па 6 красавіка супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 135 правапарушэнняў; да адказнасці прыцягнуты ў тым ліку тры бяспраўнікі; 31 пешаход і веласіпедыст, два з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення; тры вадзіцелі, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, шэсць — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, чатыры — абгону, два — рухаліся на забараняючы сігнал святлафора. Зарэгістравана пяць ДТЗ.

Увага! З 8 па 13 красавіка АДАІ праводзіць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі дарожнага руху, прадухіленне і зніжэнне цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам аўтамабіляў-таксі, а таксама прафілактыку парушэнняў вадзіцелямі такога транспарту.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены пяць чалавек, якія парушылі ПДР, па адным — што здзейсніў дробнае хуліганства ці з’яўляўся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.

РАНС падчас снегападаў, завей і парывістага ветру рэкамендуе пры перамяшчэнні на аўтамабілі трымаць дыстанцыю, не перавышаць хуткасны рэжым; быць уважлівымі, праходзячы міма будынкаў, на дахах якіх вялікая колькасць снегу; пры моцным ветры пазбягаць слабаўмацаваных канструкцый, дрэў, рэкламных шчытоў і хісткіх будынкаў; абмежаваць выхад на вуліцу малалетніх дзяцей без суправаджэння дарослых; пажылым і хворым людзям не выходзіць на прагулку ў адзіночку. Акрамя таго, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, не карыстацца электранагравальнымі прыборамі самаробнай вытворчасці.

ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем