Алеся Ліннік — універсальная гаспадыня

Алеся Ліннік — універсальная гаспадыня

Алеся Ліннік — універсальная гаспадыня: па дыпломе яна аператар матальнага абсталявання і вышывальшчыца, з рукадзеллем знаёма добра, а ўжо паўтара дзясятка гадоў займаецца мыццём бялізны, бо працуе аператарам пральнага абсталявання камбіната бытавога абслугоўвання. І што б ні рабіла гэта ўвішная жанчына, атрымліваецца ў яе цудоўна.

У сучасным свеце тэхналогіі развіваюцца імкліва, тым не менш без чалавека ў пральні пакуль абысціся нельга. Безумоўна, значную частку фізічнай працы выконваюць машыны, але імі кіруе аператар: толькі ён правільна рассартуе бялізну, падбярэ метады апрацоўкі для канкрэтных вырабаў у залежнасці ад віду і афарбоўкі тканіны, а пасля прасавання акуратна складзе і ўпакуе.

На працягу дня з калегамі гэтым і займаюцца — па 700-800 кг прыводзяць у парадак з дапамогай сямі машын. За месяц гэта колькасць складае да 12-14 тон.

Паслугамі пральні карыстаюцца бальніцы, установы адукацыі, харчавання, ваенныя часці — гэта пастаянныя кліенты, якія дастаўляюць на апрацоўку пасцельную і нацельную бялізну, халаты, спецадзенне, абрусы і іншы тэкстыль. Звяртаюцца да паслуг пральні і фізічныя асобы, але гэта разавыя заказы. Пасцельныя прыналежнасці і ручнікі нярэдка завозяць гаспадары аграсядзіб і арэнднага жылля. Штосьці дастаўляе машына з вясковых комплексных прыёмных пунктаў. Словам, без работы прачкі не застаюцца ніколі.

А яшчэ Алеся Мікалаеўна клапатлівая матуля, яна выгадавала траіх дзяцей, якім таксама прывіла працавітасць і адказнае стаўленне да справы, якой займаешся.

Последние новости

Общество

10 августа будет закрыт проезд на дороге Вязье – Зборск – Лапичи

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Более 50 спасателей и 15 единиц техники: как прошли учения на объекте «Маяк» в Осиповичском районе

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 августа для всех знаков Зодиака

8 августа 2026
Читать новость
Профилактика

В жаркие дни спасатели усиливают контроль на акваториях

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Елена Кириченко назначена первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Благотворительная акция «Соберем детей в школу» проходит в Осиповичском районе по 14 сентября

7 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем