«Пярвічка» ГА «БРСМ» школы №3 носіць імя Стэльмаха

«Пярвічка» ГА «БРСМ» школы №3 носіць імя Стэльмаха

У тым, што патрыятычнае выхаванне вучняў у СШ № 3 знаходзіцца на высокім узроўні, была нагода пераканацца не разI апошняя падзея — чарговае гэтаму пацвярджэнне.

Асноўнае і адзінае пытанне на парадку дня ўрачыстага сходу маладзёжнай суполкі гучала так: “Аб прысваенні імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Стэльмаха пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы”. Такую ініцыятыву старшыні райарганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыя Корбана падтрымала адміністрацыя школы, а садзеянне ў пошукавай рабоце аказаў краязнаўца Юрый Абмоін, які, працуючы над матэрыяламі, пазнаёміўся з намеснікамі камандзіра палка, дзе некалі і служыў Стэльмах. Так узнікла магчымасць запрасіць і ганаровых гасцей. Мерапрыемству папярэднічала вялікая арганізацыйная работа, збор інфармацыі. Апошнім часам, дарэчы, яе паглыбленню і сістэматызацыі значна спрыяла і прысваенне імя Стэльмаха Вязаўніцкай школе, якое адбылося ўвосень.

Нямала звестак аб героі атрымалі старшакласнікі менавіта ў час сходу. Дапамагла ў гэтым і падрыхтаваная прэзентацыя, і расказы пілотаў. Ваенны лётчык-снайпер, палкоўнік Леанід Бяда, ветэран 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, сын легендарнага франтавіка, двойчы Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Леаніда Бяды, паведаміў, напрыклад, аб дзейнасці падраздзялення. Уладзімір Калітка, ваенны лётчык 1-га класа, ветэран гэтага ж палка, — аб асаблівасцях самалёта, на якім лятаў Стэльмах. Масквіч Анатоль Фяцісаў, заслужаны ваенны лётчык Расіі, старшыня савета ветэранаў 303-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі і 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, прэзідэнт асацыяцыі ветэранаў 1-га асобнага знішчальнага авіяцыйнага палка “Нармандыя-Нёман” таксама раскрыў нямала слаўных старонак з гісторыі.

…У авіяполк “Нармандыя-Нёман”, які базіраваўся пад Яраслаўлем, Яўгеній Стэльмах атрымаў прызначэнне ў 1948 годзе. У пяцідзясятым на Карэйскім паўвостраве ўспыхнуў ваенны канфлікт, і ў Савецкім Саюзе пачалося фарміраванне часцей і падраздзяленняў на дапамогу сяброўскай краіне. Удзел у гэтай вайне СССР старанна скрываўся. Маўчанне працягвалася амаль 40 гадоў — толькі 25 чэрвеня 1989 года краіна ўпершыню даведалася аб ваяваўшым у Карэі 64-м знішчальным корпусе. Стэльмаха першым на карэйскай вайне прадставілі да высокага звання Героя Савецкага Саюза. 28-гадоваму юнаку было наканавана стаць першым і адзіным у гісторыі беларусам-лётчыкам рэактыўнай авіяцыі, які ўдастоены Залатой Зоркі за подзвіг, здзейснены ў паветраным баі.

СШ №3

Прапанова прысвоіць імя Героя Савецкага Саюза Яўгенія Стэльмаха маладзёжнай арганізацыі СШ № 3 і хадайнічаць перад РК ГА “БРСМ” аб зацвярджэнні рашэння была падтрымана адзінагалосна. Сястра Стэльмаха Таццяна Шаўцова, якая зараз жыве ў Бабруйску і прысутнічала на мерапрыемстве, шчыра дзякавала за праяўленую ўвагу не толькі да асобы яе брата, але і мінулага ў цэлым, за клопат пра будучыню. Жадаючыя маглі паглядзець сямейныя фотаздымкі, патрымаць у руках грамату, якая сведчыць аб прысваенні Стэльмаху ганаровага звання Героя. Там лаканічна напісана: “За ўзорнае выкананне свайго службовага абавязку”…

Наогул, усё мерапрыемства складалася з цікавых і ўрачыстых момантаў: уручаліся памятныя знакі і граматы ад асацыяцыі ветэранаў 1-га асобнага знішчальнага авіяцыйнага палка “Нармандыя-Нёман”, некалькі старшакласнікаў сталі членамі БРСМ. Многіх кранула, калі ўнуку сястры Стэльмаха Аляксандру Юрый Корбан уручыў зробленую вучнямі СШ  № 3 мадэль срэбракрылага самалёта МіГ-15 біс — на такім некалі лятаў яго слаўны продак.

Гучалі ўспаміны, гучалі песні. I ў сэрцы кожнага з прысутных знайшлося месца для Героя Савецкага Саюза Яўгенія Стэльмаха.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость