Узнагароды, кветкі, песні

Узнагароды, кветкі, песні

Сёння ў ГЦК “Равеснік» адбылося пасяджэнне клуба педагагічных сустрэч, якое традыцыйна праводзіцца напярэдадні 8 Сакавіка.

Педагогі раёна сабраліся, каб павіншаваць са святам прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва і адзначыць іх творчую, натхнённую працу на педагагічнай ніве. Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна выказала шчырыя словы ўдзячнасці за дастойны ўклад у справу выхавання падрастаючага пакалення і высокае прафесійнае майстэрства і ўручыла Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама настаўнікам СШ №3 Ірыне Бубновай, СШ №2 Валянціне Галінеўскай і Таццяне Разгонавай, педагогам Ясенскай і Ліпеньскай СШ Ларысе Дубінчык і Наталлі Шпак. Высокую ўзнагароду таксама атрымалі настаўнік гімназіі Інэса Няверка, выхавальнік дзіцячага сада №9 Таццяна Новік і настаўнік-дэфектолаг СШ №3 Алена Флер’яновіч. Падзячным пісьмом райвыканкама адзначана праца метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алены Гулік.

Працаўніц устаноў адукацыі павіншавала таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, уручыла Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты аддзела, кветкі і музычны падарунак. Актыўных удзельнікаў прафсаюзнага жыцця Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагародзіла старшыня райарганізацыі Марына Гірэнка.

🎼Падарункам для ўсіх удзельнікаў урачыстасці стала канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі. Песні, танцы, вершы, тэатралізаванае прадстаўленне падарылі прыемныя эмоцыі і стварылі святочны настрой.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость