Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 студзеня адбылося 2 крадзяжы, выяўлена 4 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Перапынена незаконная валютная аперацыя — продаж 100-доларавай банкноты, мінуючы абменны пункт. Раскрыты раней здзейснены крадзеж. Вядзецца выяўленне абставін смерці 48-гадовай жыхаркі в. Галынка, чыё цела знойдзена раніцай 21 чысла на беразе р. Бярэзіна паблізу ад узгаданай вёскі.

26 студзеня на гарадскім рынку з-пад прылаўка гандлёвай палаткі неўстаноўленая асоба выцягнула сумку адной з мясцовых прадпрымальніц, у якой знаходзіліся 950 тысяч рублёў і дакументы пацярпелай.

У той жа дзень у райбальніцу быў дастаўлены 2-гадовы хлопчык, які з-за няўважлівасці бацькоў атруціўся медыкаментозным прэпаратам для змяншэння ціску ў крывяноснай сістэме.

Увага! У перыяд з 27 студзеня па 9 лютага праводзіцца рэспубліканская акцыя «Бяспечнае суседства». Яе мэта — скарачэнне колькасці правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый з удзелам асоб, якія схільныя да асацыяльнага ладу жыцця.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў: 3 — па фактах захавання наркатычных рэчываў, 4 — крадзяжоў, 2 — нанясення цялесных пашкоджанняў.

ДАI

Спынена 145 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 57 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 п’яныя вадзіцелі і 23 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

У ноч з 26 на 27 студзеня вадзіцель «Пежо 405», які рухаўся па вул. Юбілейнай, не ўпісаўся ў скругленне праезнай часткі паблізу ад аўтазаправачнай станцыі, з-за чаго машына спачатку зачапіла снежны вал на ўзбочыне, а потым, цалкам страціўшы кіруемасць, урэзалася ў дрэва. Вадзіцель загінуў на месцы, а для эвакуацыі яго цела пакамечаны аўтамабіль разразалі спецыяльным інструментам.

АДАI нагадвае, што 31 чысла праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху. Яго дэвіз — «Вадзіцель — пешаход: зносіны па правілах!»

Дэпартамент аховы

Спынена хуліганства — 1, дробных крадзяжоў — 2, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 5, правілаў дарожнага руху — 7.

АУСТ

Складзена 115 адміністрацыйных пратаколаў, затрымана 2 злачынцы.

Канфіскаваны 21 літр алкаголю — каньяку і невядомага напою, якія былі кантрабандна ўвезены да нас з Расіі.

Узбуджана 2 крымінальныя справы — па фактах крадзяжу маёмасці ў пасажыра электрацягніка Мінск-Асіповічы і кіравання аўтамабілем у стане наркатычнага ап’янення.

РАНС

20 чысла каля 14.45 загарэўся жылы дом на вул. Садовай у Асіповічах. Выратавальнікі вынеслі з палаючай пабудовы 78-гадовага гаспадара сядзібы, які знаходзіўся ў непрытомным стане. Пацярпелы быў дастаўлены ў ЦРБ, аднак медыкі выратаваць яго не змаглі.

21 чысла на вул. Голанта агонь сур’ёзна пашкодзіў гаспадарчую пабудову на адной з прыватных сядзіб.

25 студзеня каля 7.15 раніцы загарэўся аўтамабіль «Рэно-Сцэнік» каля дома № 15 на вул. Абросімава.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем