Якімі аргументамі варта кіравацца пры выбары прафесіі? Чым прывабная работа ў сельскай гаспадарцы? Разважалі з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу

Якімі аргументамі варта кіравацца пры выбары прафесіі? Чым прывабная работа ў сельскай гаспадарцы? Разважалі з прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу

Не так і шмат часу засталося да моманту, калі завяршыцца навучальны год і выпускнікам школ трэба будзе вызначацца з далейшай вучобай. Зараз самы час юнакам і дзяўчатам задумацца аб выбары прафесіі, бо справа гэта адказная. Так лічаць і нашы рэспандэнты.

Алена Кадуш, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

— Калі б адматаць стужку часу назад і зноўку аказацца перад выбарам прафесіі, я б усё роўна паступала ў Віцебскую ордэна “Знак пашаны” дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Прафесія мяне не расчаравала і дала магчымасць вырасці як спецыялісту і арганізатару жывёлагадоўчай справы ў раёне. Мабыць, варта пачаць з таго, што сам Віцебск прыгожы горад, а студэнцкі гарадок тут зараз — проста казка.

Другі аргумент, ужо на карысць непасрэдна дыплома ветурача, — гэта прафесія, якая ніколі не выйдзе з моды і будзе заўсёды запатрабаванай. Не абавязкова месцам вашай працы будзе ферма. Магчыма, гэта якая-небудзь ветэрынарная клініка. А калі сельгаспрадпрыемства, то тут таксама ёсць шэраг пераваг. Напрыклад, ветурач заўсёды можа ацаніць вынікі сваіх намаганняў. Па вялікім рахунку галоўны паказчык адзін — захаванасць жывёлы. Прычым бачыш эфект ад уласнай працы не ў нейкай невыразнай далёкай перспектыве, а, можна сказаць, у бліжэйшыя дні і месяцы. Бывае, што і праз лічаныя гадзіны.

Як ні круці, а практыка паказвае, што прафесія ветэрынара больш падыходзіць сельскім выпускнікам, якія бачылі кароў не толькі на малюнку ці ў кінафільме. Звычайна бывае, што хтосьці з сям’і — дзядулі, бабулі ці мама з татам — так ці інакш мелі дачыненне да работы на ферме, і дзеці там бывалі не адзін раз. А гэта таксама станоўча спрыяе.

Ну і апошні аргумент — магчымасць рэалізаваць сваю любоў да братоў меншых найлепшым чынам, калі вы маеце такія пачуцці. Бо адна справа проста захапляцца “коцікамі-сабачкамі”, а зусім іншая — аказваць ім рэальную дапамогу, калі гэта патрабуецца. Так што звярніце ўвагу на ўсе прыведзеныя довады.

Дзмітрый Ляўчук, галоўны энергетык ААТ “Авангард-Ніва”:

— Вучыўся на аграэнергетычным факультэце Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля завяршэння вучобы прыехаў па размеркаванні ў Вяззе. Праз некалькі месяцаў пайшоў у армію і вось, адслужыўшы, нядаўна вярнуўся назад у гаспадарку.

Цікавасць да прафесіі меў з дзяцінства. Яшчэ вучыўшыся ў школе, спрабаваў штосьці майстраваць. Мне цікава было на ўроках фізікі, калі вывучалі электрычнасць. Хацелася зразумець, што такое ток і як можна гэту магутную штуку ўтаймоўваць, каб яна прыносіла толькі карысць.

Раю выбіраць такую прафесію тым, хто сапраўды мае інтарэс да электрыкі і жаданне дасканала асвоіць гэты кірунак. Інакш не атрымаецца. Правільней сказаць, можа і атрымаецца, але задавальненне ад працы вы наўрад ці будзеце мець. Тым больш што прафесія звязана з пэўнай рызыкай і патрабуе ўвагі і дакладнага выканання тэхнікі бяспекі.

Найбольш цікавымі момантамі для мяне былі практычныя заняткі, якія праводзіліся ў вучэбна-вытворчым цэнтры ў Бараўлянах. Нас навучылі ўсяму: штробіць паверхню, класці праводку, паяць, рабіць розныя падключэнні, у тым ліку варыятыўна. Работа ў гаспадарцы, безумоўна, не сумная. Часам здараецца вырашаць і дастаткова складаныя задачы, шукаць выйсце з нестандартных сітуацый.

Сафія Тарасевіч, інжынер па ахове працы ААТ “ЖорнаўкаАГРА”:

— “Спецыяліст па ахове працы” — так называлася спецыяльнасць, якую я асвоіла падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Зразумела, акцэнт быў на спецыфіку работы ў сельгаспрадпрыемствах, хоць гэта не азначае, што ў далейшым нельга працаўладкавацца ў якую-небудзь іншую арганізацыю: асновавызначальныя азы аднолькавыя.

Скажу адразу: маё ўяўленне аб прафесіі крыху адрознівалася ад таго, што атрымліваецца ў рэчаіснасці. Аднак не была расчаравана. Проста давялося хутка адаптаваць тэарэтычную базу пад існуючыя ўмовы і выконваць усе патрабаванні, так бы мовіць, з улікам спецыфікі асобна ўзятай гаспадаркі.

Калі чалавек прыходзіць уладкоўвацца на працу, з чаго пачынаецца работа? Правільна, у тым ліку з неабходных для бяспечнай працы інструктажоў — гэта таксама мая задача. З цягам часу пераконваешся, наколькі важна для работнікаў выконваць існуючыя правілы. І дробязей тут не бывае.

Зусім хутка прадстаіць вырашыць важную задачу: забяспечыць належныя ўмовы пры выкананні вясновых палявых работ. Гэта і наяўнасць сродкаў індывідуальнай абароны, і медыцынскіх аптэчак, і сродкаў тушэння пажару. Акрамя таго, штодня ажыццяўляем розныя маніторынгі, даём рэкамендацыі па ўстараненні недахопаў, калі яны маюць месца, складаем неабходныя акты. Зразумела, нямала работы менавіта з дакументамі. Плюс правядзенне планавых прафілактычных мерапрыемстваў.

Што больш за ўсё падабаецца ў рабоце? Пастаяннае рознабаковае ўзаемадзеянне з людзьмі. Прыемна адчуваць значнасць сваёй работы і ўсведамляць, што можаш абараніць чалавека і ад няшчаснага выпадку, і проста ад пэўных непрыемнасцей. Галоўнае — не пакараць работніка за які-небудзь хіб, а прадухіліць небяспеку.

Последние новости

Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Капремонт моста через Свислочь: началась подготовка к масштабным работам в Осиповичском районе

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 5 сентября для всех знаков зодиака

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем