Прыклад дбайнага гаспадарання можна браць з жыхароў аграгарадка Свіслач Асіповіцкага раёна Ганны Чынч і Мікалая Главінскага.

Прыклад дбайнага гаспадарання можна браць з жыхароў аграгарадка Свіслач Асіповіцкага раёна Ганны Чынч і Мікалая Главінскага.

У сваім навагоднім звароце Кіраўнік дзяржавы аб’явіў 2025 год Годам добраўпарадкавання краіны. “Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму кірунку. Пачнём з года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей”.

Як вядома, вялікае крыецца ў малым: каб зрабіць утульней і прыгажэй цэлую краіну, трэба ў першую чаргу паклапаціцца пра свой падворак, дом ці пад’езд.

Прыклад дбайнага гаспадарання можна браць з жыхароў Свіслачы Ганны Чынч і Мікалая Главінскага. Іх сядзіба з’яўляецца сапраўднай жамчужынай населенага пункта, на якую і мясцовым жыхарам паглядзець прыемна, і гасцям сельсавета паказаць не сорамна.

— Гэты дом з надзелам набылі дзесяць гадоў таму, — расказвае Ганна Напалеонаўна. Мы не глядзелі на яго жудасны стан. Проста хацелася набыць жыллё менавіта тут, бо Свіслач — мая малая Радзіма.

Працэс адраджэння закінутай сядзібы перамяніў не толькі кавалак свіслацкай зямлі, але і саміх гаспадароў. Мікалай Канстанцінавіч навучыўся працаваць з дрэвам: з-пад яго рукі выйшлі прадметы інтэр’ера, малыя архітэктурныя формы і нават такія даволі складаныя ва ўзвядзенні буйныя аб’екты, як дрывотнік, сарай і альтанка. За Ганнай Напалеонаўнай было аздабленне надзелу кветкамі. Жанчыне спатрэбілася шмат часу, каб выбраць падыходзячыя менавіта для іх дворыка расліны.

Але стараецца пара не толькі для сябе. Сёння цяжка не спыніцца каля дзіўнага драўлянага ўказальніка, аналагаў якому, мабыць, няма больш ні ў адным населеным пункце Асіповіччыны. Пастаўлены побач з майстэрскі аздобленым калодзежам, што прыцягвае не меншую ўвагу, ён паказвае дарогу да сталіцы і райцэнтра, а таксама да значных мясцовых аб’ектаў — санаторыя і замчышча. Своеасаблівы арт-аб’ект стаў падарункам аграгарадку ад Мікалая Главінскага і яго суседа Аляксандра Лапаціна.

Лічу, што для таго, каб радавала месца, дзе жывеш, трэба вельмі моцна хацець зрабіць што-небудзь самому, — падсумоўвае Ганна Напалеонаўна. Кожная ручная работаскладаная, карпатлівая, але разам з тым запамінальная і каштоўная. Таму што можа быць лепей за камфортнае жыццё, створанае самастойна?

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 19 апреля

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Около 30 тысяч деревьев высадили в Осиповичском районе

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 апреля

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость