ЗНАЁМЦЕСЯ: начальнік Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргей Генадзьевіч АНЦIППАЎ

Нарадзіўся 11 верасня 1959 года ў г. Слуцк Мінскай вобласці.
Пасля школы вучыўся ў Вільнюскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту, працаваў у Калінінградскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.

У 1979 годзе ўладкаваўся ў Асіповіцкую дыстанцыю. Кар’ерны рост пачаў электраманцёрам. Прымаў удзел у будаўніцтве блочнай рэлейнай цэнтра-лізацыі станцыі ўчастка Асіповічы — Салігорск.
У 2006 г. прызначаны на пасаду намесніка начальніка дыстанцыі.
Завочна скончыў Маскоўскі ўніверсітэт шляхоў зносін.
З 24 красавіка 2013 года афіцыйна зацверджаны на пасаду начальніка.

Жанаты, мае двух дарослых дзяцей.

Перад сабой, як кіраўніком, ставіць дзве галоўныя задачы: паспяховае завяршэнне электрыфікацыі ўчастка Асіповічы — Жлобін і правядзенне мадэрнізацыі адпрацаваўшых свой тэрмін прылад чыгуначнай аўтаматыкі на мікрапрацэсарныя.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем