На Асіповіччыне зараз працуе пяць класічных лазняў: тры з іх на гарадскіх вуліцах Кастрычніцкай, Вакзальнай і пасёлку Савецкім, дзве — у рабочым пасёлку Ялізава і аграгарадку Лапічы

На Асіповіччыне зараз працуе пяць класічных лазняў: тры з іх на гарадскіх вуліцах Кастрычніцкай, Вакзальнай і пасёлку Савецкім, дзве — у рабочым пасёлку Ялізава і аграгарадку Лапічы

Завязка ўсім вядомага фільма “Іронія лёсу, або З лёгкай парай!” адбываецца ў лазні, пасля наведвання якой лёсы галоўных герояў карэнным чынам мяняюцца, а ва ўяўленні гледачоў мыццё ў апошнія гадзіны года ахутваецца арэолам рамантычнасці. Пасля выхаду карціны нават далёкія ад летуценняў людзі перад тым, як сесці за святочны стол, сталі імкнуцца памыцца. І зусім не ў ванне.

Нядзіўна, што карэспандэнтаў газеты ў адзін з апошніх снежаньскіх дзён таксама пацягнула ў лазню. Але не памыцца, а задаволіць прафесійны інтарэс.

На Асіповіччыне зараз працуе пяць класічных лазняў: тры з іх на гарадскіх вуліцах Кастрычніцкай, Вакзальнай і пасёлку Савецкім, дзве — у рабочым пасёлку Ялізава і аграгарадку Лапічы.

— Яшчэ на балансе прадпрыемства знаходзіцца шэсць будынкаў зачыненых лазняў — у Дараганаве, Карытным, Ліпені, Градзянцы, Верайцах, Пратасевічах, — расказвае майстар УКП ЖКГ Мікалай Палоўнікаў. — Ужо некалькі гадоў яны не працуюць, закансерваваныя. Сёння дзейнічаюць толькі тыя лазні, што карыстаюцца попытам.

Перад тым як прыняць наведвальнікаў, лазню трэба добра напаліць. Дровы завозяцца цэнтралізавана, у залежнасці ад патрэб, у сярэднім расходуецца ад пяці да 12 кубаметраў за месяц.

Адзін візіт у любую з лазняў каштуе шэсць рублёў, але наведваемасць розная, яна залежыць у першую чаргу ад колькасці жыхароў прылеглай прыватнай забудовы. Самым большым попытам карыстаецца гарадская лазня (так асіпаўчане называюць размешчаную на Кастрычніцкай) — за месяц тут прымаюць водныя працэдуры каля 500 чалавек. У “чыгуначнай” (народная назва лазні на Вакзальнай) за аналагічны перыяд на сотню наведвальнікаў менш. На Савецкім за месяц адбываецца каля 250-280 памывак, у Ялізаве — 200, Лапічах — удвая менш. Але гэта колькасць прыблізная: летам многія знаходзяць іншыя спосабы мыцця, а вось напярэдадні Новага года колькасць людзей, якія прагнуць змыць з сябе ўсе няўдачы, непрыемнасці, стомленасць і напоўніцца новай энергіяй, значна ўзрастае. Дарэчы, менавіта мужчыны вельмі задаволены, калі лазневы дзень прыходзіцца на 31 снежня, каб да святочнага стала прыйсці ачышчаным ад бруду і турбот. А можа хто і да прыгод у стылі Жэні Лукашына гатовы…

Таццяна Чаропка працуе касірам лазні на Кастрычніцкай вуліцы. У яе абавязкі ўваходзіць выдаваць білеты, сачыць за парадкам у вестыбюлі, сустракаць і адпраўляць наведвальнікаў. На ўсякі выпадак ёсць аптэчка: калі каму стане дрэнна ці штосьці забаліць, жанчына аказвае першую дапамогу. Расказвае, што пастаянныя наведвальнікі яе добра ведаюць, нярэдка тэлефануюць, каб даведацца аб кошце, змяненнях графіка ці проста пацікавіцца, ёсць пара ці не.

Ёй у дапамогу — лазеншчыкі, якія наводзяць чысціню ў памывачнай зале, раздзявальні, парной, перыядычна праціраюць падлогу, праветрываюць парылку, каб дабіцца славутай лёгкай пары. Гэтыя абавязкі выконваюць прадстаўнікі абодвух палоў, якія выходзяць на змену ў залежнасці ад таго, хто мыецца — мужчыны ці жанчыны.

Таццяна Уладзіміраўна ўзгадвае, што раней адначасова працавалі два аддзяленні, але ў жаночым ужо каля трох гадоў працягваецца рамонт. Таму мужчыны і жанчыны мыюцца ў адным памяшканні па чарзе. Карыстаецца попытам парная, многія пастаянныя кліенты за гэтым і ідуць у лазню.

— За дзесяць гадоў, што працую тут, ні разу не выклікала міліцыю, — з гонарам адзначае суразмоўца. — Нашы наведвальнікі паводзяць сябе вельмі карэктна. А калі хто спачатку адзначыць свята, а затым задумае памыцца, такіх я хутка ахалоджваю, бо рабіць усё неабходна ў іншай паслядоўнасці, — і ў лазню не пускаю: гэта месца не для экстрэмальнага адпачынку.

У лапіцкую лазню ходзяць не толькі мясцовыя, але і жыхары Сасновага, Цэлі, Жорнаўкі. Майстар УКП ЖКГ Алеся Стус расказвае:

— Перад Новым годам памыцца спяшаюцца ўсе. Парыльшчыкі бядуюць, што сёлетняя зіма не дазваляе ім ахалоджвацца ў снезе, а кантрастныя працэдуры пастаянныя кліенты лазні вельмі любяць.

Дарэчы, заўсёднікі ёсць ва ўсіх установах. Напрыклад, у ялізаўскай, як паведаміла майстар Наталля Вішкоўская, група пастаянных наведвальнікаў не прапускае ні адной суботы. Пагутарылі з адной аматаркай парылкі.

— Мы ходзім у лазню не столькі дзеля таго, каб памыцца, — разважае Валянціна Забаронак, — колькі па даўняй традыцыі. А яшчэ і кампанія добрая, пасля мыцця збіраемся, абмяркоўваем злабадзённыя справы, разам адзначаем святы. Наша лазня нібы палац — і ўнутры, і звонку: прыгожа адрамантаваны памяшканні, шмат кветак. І працуе стабільна. Наведвальнікі ветлі-выя, дапамагаем прадстаўнікам старэйшага пакалення памыцца і апрануцца.

Вера Паўчына працуе рабочым лазні Савецкага пасёлка. Выконвае абавязкі і касіра, і апальшчыка, і лазеншчыка. З павагай ставіцца да кожнага са сваіх кліентаў. І тое, што перад Новым годам ёй нярэдка даводзіцца працаваць, не засмучае: людзі ідуць мыцца з добрым настроем, віншуюць са святам, частуюць шакаладам. А аднойчы самадзейны музыка ўстроіў сапраўдны канцэрт: прыйшоў, памыўся, а потым стаў спяваць для Веры Віктараўны рамансы, акампануючы сабе на баяне. Сабраліся слухаць нават жыхары навакольных дамоў. Так што Новы год ён і ў лазні Новы год!

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем