АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

КАЛЯ 10 ТЫСЯЧ ТРОХЛIТРОВЫХ СЛОIКАЎ БЯРОЗАВIКУ выпусціў сёлетняй вясною ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод», у тым ліку купажыраваныя сокі: бярозава-ананасны, бярозава-апельсінавы, бярозава-трапічны. Зараз тут заняты вытворчасцю павідла з яблычнага кансерваванага пюрэ. Загадзя нарыхтаванай сыравіны павінна хапіць да пачатку ягаднага сезона.

НА БАЗЕ СВК «КАЛГАС «АВАНГАРД” ПРАЙШОЎ СЕМIНАР па арганізацыі кругласутачнай пасьбы дойнага статка. Перад сельгаспрадпрыемствамі раёна пастаўлена задача актывізаваць работу ў гэтым кірунку. Зараз у гаспадарках Асіповіччыны налічваецца 44 гурты, кожны з якіх ужо ў бліжэйшы час будзе выпасацца і ноччу таксама.

ЗНАЧНАЯ КОЛЬКАСЦЬ АВАРЫЙНЫХ ДРЭЎ — каля двух дзясяткаў — была высечана да Радаўніцы на могілках у Пратасевічах, Цэлі і Вярхах. Гэтую нялёгкую работу — трэба працаваць бяспечна і акуратна, каб не пашкодзіць помнікі — выканала брыгада з Віцебшчыны. Навядзенне парадку — пастаянны клопат сельсавета, і зараз распачынаецца падкошванне пустазелля і травы ў Забалацці.
НЯМА ПРЫЧЫНЫ ПАНIКАВАЦЬ аўтаўладальнікам, якія карыстаюцца бензінам Нормаль-80, рэалізацыя якога праз АЗС краіны з красавіка пачала паэтапна скарачацца: па дадзеных Асіповіцкага вытворчага ўчастка па водпуску нафтапрадуктаў Бабруйскага філіяла РУП «Беларуснафта- Магілёўаблнафтапрадукт”, такая марка бензіну ёсць на мясцовых АЗС-38 і АЗС-18 у дастатковай колькасці. Ажыятажу вакол названага паліва не існуе.

АДРАЗУ НЕКАЛЬКI ЎЗНАГАРОД прынёс юным асіповіцкім артыстам Міжнародны дзіцячы конкурс сучаснага мастацтва «AVANTI”, які прайшоў у сталіцы. Выдатнае выступленне было ў групы «Крышталь” з МПЦ «Равеснік” — дзяўчынкі сталі лаўрэатамі і атрымалі Дыплом I ступені. Не з пустымі рукамі вярнуліся і танцавальныя калектывы РЦК «Капрыз” і «Асарці”, выхаванка дзіцячай школы мастацтваў № 1 Анастасія Борухава.
ПАЧАКАЕМ! Нягледзячы на тое, што стаіць цёплае надвор’е і тэрміны купальнага сезона надышлі — ён звычайна распачынаецца 15 мая, — асіповіцкія выратавальнікі не раяць пакуль «спрабаваць ваду”: тэмпература вадаёмаў зараз 15-16 градусаў, а плаваць без шкоды для здароўя можна пры 20-22°С.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем