«Быць Таццяне…»

«Быць Таццяне…»

Devushka_Tatiana

У Таццянін дзень многія жанчыны і дзяўчаты будуць святкаваць імяніны. А 10-класніца СШ № 1 Таццяна Мажэйка адзначае 25 студзеня яшчэ і свае народзіны!

— Не назваць мяне так было проста немагчыма, — гаворыць дзяўчына. — Напачатку ў раддоме нагадалі маме пра гэтае прыгожае імя, затым у царкве атрымалі благаславенне. Таму і вырашылі на сямейным савеце адназначна: быць Таццяне.

Лічыцца, што тыя, хто носіць такія імёны, любяць арганізаванасць, дамашнюю ўтульнасць, звыклыя да працы і мэтанакіраваныя. Падобныя якасці характэрны і для нашай юнай зямлячкі. Дзяўчынка добра вучыцца, шмат чытае, захапляецца музыкай, любіць парукадзельнічаць. Яна — пераможца раённай алімпіяды па французскай мове, у будучым збіраецца стаць студэнткай лінгвістычнага ўніверсітэта, каб звязаць сваё жыццё з педагагічнай дзейнасцю. Ёсць у яе і яшчэ адна мара: наведаць калі-небудзь сталіцу вывучаемай мовы — Парыж, каб на свае вочы ўбачыць Эйфелеву вежу і пасябраваць з сапраўднымі французамі. Ведаючы настойлівасць Таццяны, верыцца, што так яно і будзе.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем