Осиповичские «Дзівакі»

Осиповичские «Дзівакі»

Пяць дзівосаў пра “Дзівакоў”

Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” святкуе 30-годдзе. Разам з кіраўніком Веранікай Кузьміч сабралі пяць фактаў пра ансамбль.

Факт першы. Прыгожы

Відавочна, што назва калектыву ўтварылася ад слова “дзіва”.

— Народ у нас сабраўся ў адпаведнасці з назвай, —  усміхаецца Вераніка Валянцінаўна. — Кожны ўдзельнік — асоба творчая, неардынарная, непаўторная.

Факт другі. Гістарычны

Калектыў быў створаны на базе тагачаснага КРЗ з таленавітых работнікаў прадпрыемства. Першы кіраўнік “Дзівакоў” — Юрый Ігнатавіч Камісараў. Ён з’яўляецца аўтарам амаль усяго рэпертуару ансамбля. Значны ўнёсак у развіццё новай творчай адзінкі зрабіла і Кацярына Канстанцінаўна Лапаціна, якая ў той час кіравала заводскім клубам.

Факт трэці. Музычны

Калі партытуры пісаў Юрый Ігнатавіч, то інструментальнай аранжыроўкай нязменна займаўся кіраўнік інструментальнай групы Аляксандр Яршоў.

Факт чацвёрты. Калектыўны

Апошнія 20 гадоў калектыў існуе ў практычна нязменным складзе.

— Безумоўна, змены былі: людзі сыходзілі ад нас, а на іх месцы прыходзілі новыя, але касцяк застаўся непахісным, — адзначае кіраўнік.

Факт пяты. Геаграфічны

За 30 гадоў “Дзівакі” аб’ехалі амаль палову свету. Беларуская народная песня ў выкананні землякоў гучала ў розных кутках Беларусі, еўрапейскай часткі Расіі, краінах Прыбалтыкі і нават у сонечнай Італіі.

Факт шосты. Дадатковы і не апошні…

У 2023 годзе народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” атрымаў ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

— Нягледзячы на ўзровень, якога ўдалося дасягнуць, мы не спыняемся ў развіцці, — падсумоўвае Вераніка Валянцінаўна. — У планах мноства праектаў, незвычайных творчых нумароў і, канечне, перамог.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем