Более 30 лет работает на МТФ “Ставище” Осиповичского района ее заведующий Тамара Халоша

Более 30 лет работает на МТФ “Ставище” Осиповичского района ее заведующий Тамара Халоша

Працоўная характарыстыка Тамары Іванаўны ад кіраўніцтва “Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэння” не была шматслоўнай, але расказала адразу аб усім: чалавек, на якім трымаецца ферма. А для такой місіі, аказваецца, не абавязкова мець моцныя рукі, а вось трывалы ўнутраны стрыжань, які дазваляе і самому не гнуцца пад цяжарам розных абставін, і калектыў матываваць, абавязковы.

Сюды яна прыйшла яшчэ ў 1992 годзе пасля заканчэння сельскагаспадарчага тэхнікума ў Мар’інай Горцы. Што цікава, узначаліла жывёлагадоўчы аб’ект ужо праз месяц пасля пачатку работы.

Яшчэ навічком сваім адказным стаўленнем да справы выклікала давер праўлення гаспадаркі, на той час гэта быў калгас “1 мая”.

Сёння Тамара Халоша дасведчаны кіраўнік, прафесіянал з 30-гадовым стажам у сельгасгаліне. І здабываўся гэты вопыт не заўсёды проста. Жанчына пераканана, што галоўная ўмова, якая забяспечвае паспяховасць працы, — павага калектыву. Тады і задачы не аспрэчваюцца, і працэс ідзе гладка. Ну а, зразумела, каб цябе паважалі, трэба для людзей быць прыкладам. Неабыякавае стаўленне да работы прасочваецца ва ўсім: і з якім настроем прыходзіш на першую дойку ў 5.30 раніцы, і заўсёдная гатоўнасць пры неабходнасці з’явіцца на ферму ў любы час сутак, і ўменне адстаяць інтарэсы калектыву, і самой кароў падаіць, калі не хапае аператараў. А дэфіцыт кадраў бывае. Другая ўмова — праца павінна па заслугах ацэньвацца. Жывёлаводы “Ставішча” на заробак не наракаюць. Задзейнічана тут дзесяць чалавек, якія абслугоўваюць 200 дойных кароў.

Вынікі работы сёлета такія: за студзень-кастрычнік надоена 565,5 тоны малака, што складае 116 працэнтаў да аналагічнага леташняга перыяду. Самым паспяховым месяцам быў жнівень — здадзена перапрацоўшчыкам амаль 65 тон.

Важны напрамак — аднаўленне статка. Цялушак прывозяць сюды з Осава, у Ставішчы з’яўляюцца цяляты, ідзе раздой навацельных кароў. А гэта ўсё вызначальныя этапы ў малочнай гісторыі рагулі. Хочаш атрымаць добрую карову — трэба своечасова надзяліць ёй належную ўвагу.

Давяраюць Тамары Халоша не толькі працаўнікі фермы, але і аднавяскоўцы. Нездарма гэту актыўную ўвішную жанчыну выбралі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Да яе часта звяртаюцца па дапамогу ў вырашэнні розных надзённых пытанняў.

Безумоўна, не любой сям’і прыйдзецца даспадобы, калі гаспадыня, яна ж матуля, амаль увесь час знаходзіцца на перадавой. Тут патрэбны разуменне і падтрымка. Разам з мужам Сяргеем Сяргеевічам вырасцілі сына Мацвея, які пайшоў ужо на свой хлеб — працуе на кансервавым заводзе, і дачку Сафію, цяпер ужо навучэнку аднаго з магілёўскіх каледжаў, дзе атрымлівае прафесію юрыста. Зараз дзеці не крыўдуюць на маму за яе занятасць, а, наадварот, ганарацца ёю і ўдзячны за прывітую з малых гадоў самастойнасць. У сваю чаргу дабрабыт дзяцей для Тамары Іванаўны — адзін з галоўных жыццёвых стымулаў.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем