Осиповичский «Сулугуни» в цифровом эквиваленте

Осиповичский «Сулугуни» в цифровом эквиваленте

Справаздачы, абаротныя актывы, праводкі, калькуляцыя, плацёжныя даручэнні — для недасведчанага работа бухгалтара здаецца сумнай і руціннай. Але толькі не Марыі Пяшко.

Калісьці выпускніца СШ № 2 марыла стаць настаўнікам, але з цягам часу пераглядзела свае планы і адправілася вывучаць бухулік у Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж, а затым Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Яшчэ ў час вучобы праніклася прафесіяй, адчула яе знутры ў час практыкі, а затым і работы на заводзе аўтаагрэгатаў і УКП ЖКГ.

І вось ужо дзевяць гадоў працуе яна на прадпрыемстве па перапрацоўцы малака. Спачатку намеснікам галоўнага бухгалтара ВУП “Малочны полюс”, затым бухгалтарам і вядучым бухгалтарам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Словам, ужо працяглы час займаецца складаннем балансу прадпрыемства і работу сваю лічыць цікавай, разнастайнай і нават творчай, таму што пры ўзнікненні нейкіх неардынарных сітуацый пачынаецца пошук выйсця і нярэдка ўдаецца знайсці свой падыход, крэатыўнае рашэнне, якое дапаможа і ў далейшым.

Марыя Васільеўна асабіста вядзе падаткі, сабекошт гатовай прадукцыі, кантроль за ўчасткамі пяці падначаленых калег. І камандай сваёй цалкам задаволена, бо добрае ўзаемаразуменне садзейнічае эфектыўнай рабоце.

Хоць сфера яе дзейнасці лічбы і лікі, але за кожным з іх стаяць пэўныя паказчыкі работы калектыву, параметры выпускаемай прадукцыі. Марыя Васільеўна за час работы вывучыла як паслядоўнасць вытворчага працэсу, так і работу асобных участкаў, таму яна зараз і бухгалтар, і ў пэўнай меры тэхнолаг, эканаміст, маркетолаг.

Рабочы дзень вядучага бухгалтара не заўсёды нарміраваны, нярэдка даводзіцца затрымлівацца позна ўвечары, каб закрыць праводку або дапісаць справаздачу. Здаралася і некаторыя святы сустракаць за рабочым камп’ютарам. Шмат часу траціць на вывучэнне нарматыўна-прававой базы, але сям’я з разуменнем ставіцца да Марыінай работы. Муж Мікалай, калі трэба, і вячэру прыгатуе, і ўрокі праверыць у дзяцей. Жанчына задаволена сваёй работай і з гонарам адзначае, што мае дачыненне да выпуску малочнай прадукцыі з лагатыпам “Бабушкина крынка”. Дарэчы, выбіраючы ў магазіне прадукты, заўсёды аддае перавагу малочцы свайго холдынга, якому давярае.

Любімы сыр сям’і Пяшко — “Сулугуні”. А калі прыязджаюць сваякі з Брэстчыны, ахвотна набываюць асіповіцкія глазураваныя сыркі.

Для вядучага бухгалтара мясцовага філіяла ААТ «Бабушкина крынка» ў гэтым дзве нагоды для радасці. Па-першае, прыемна разумець, што прадукцыя, да выпуску якой маеш дачыненне, з’яўляецца вядомым брэндам Асіповіччыны. А па-другое (і гэта прафесійна), кожная прададзеная адзінка прадукцыі — гэта прыбытак прадпрыемства, за які Марыя хварэе ўсёй душой.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость