Магілёўшчына: узнагароды — самым-самым

У пятніцу на ўрачыстым сходзе, які прайшоў у Палацы культуры вобласці і быў прысвечаны Святу працы, лепшыя працаўнікі Магілёўшчыны па выніках 2012 года атрымалі пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару.

Звяртаючыся да сабраўшыхся ў зале, старшыня аблвыканкама Пётр Руднік адзначыў: «У гэтыя дні мы аддаём належнае тым, хто працуе на заводах і фабрыках, сее хлеб і ўзводзіць новыя дамы, вучыць дзяцей і беражэ здароўе насельніцтва. Мы ўслаўляем чалавека-працаўніка, чалавека-стваральніка, які ва ўсе часы быў галоўным стрыжнем беларускага грамадства. Сёння на сцэну будуць запрошаны самыя дастойныя прадстаўнікі працоўнай Магілёўшчыны, якія ўпартасцю і працавітасцю, шчырай любоўю да сваёй справы дасягнулі вяршынь прафесійнага майстэрства. Лаўрэаты прэміі «Чалавек года”, пераможцы конкурсу «Лепшы прадпрымальнік”, работнікі і кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый Прыдняпроўскага краю па праву ўдастоены высокага гонару быць занесенымі на абласную Дошку гонару”.
Пасведчанні аб чым з рук губернатара атрымалі і асіпаўчане: старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч — як кіраўнік рэгіёна, прызнанага пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці за 2012 год сярод раёнаў з колькасцю жыхароў больш за 25 тысяч; галоўны рэдактар раённай газеты Віталь Кулакоў — як «Чалавек года” ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць”.

Спецыяльнай прэміяй аблвыканкама ў сацыяльнай сферы таксама былі ўзнагароджаны 50 маладых людзей.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем