Хутка і прафесійна — так выконвае свае абавязкі дзяжурны па станцыі Асіповічы-1 Іна Касцючэнка

Хутка і прафесійна — так выконвае свае абавязкі дзяжурны па станцыі Асіповічы-1 Іна Касцючэнка

Бадай кожны пасажыр чыгункі  хоць аднойчы заварожана сачыў за патокам цягнікоў, якія рухаюцца ў розных напрамках праз станцыю, і здзіўляўся,  як  пры такім інтэнсіўным руху вытрымліваюцца графікі, саставы прыбываюць на патрэбную платформу, а грузавыя вагоны, “пабегаўшы”  па пуцях,  нібы ў камп’ютарнай гульні, выстройваюцца ў саставы. Каб спрытна і граматна кіраваць усім гэтым рухам, патрэбны прафесійныя веды, лагічнае мысленне, здольнасць хутка прымаць рашэнні.

Чвэрць веку працуе на стальной магістралі Іна Касцючэнка. Скончыўшы ў 1999 годзе Аршанскі чыгуначны тэхнікум, прыбыла на станцыю Асіповічы-1 аператарам паста цэнтралізацыі МП-1, а праз два гады была назначана дзяжурным па станцыі.

Іна Леанідаўна адпраўляе грузавыя і пасажырскія цягнікі, пад яе кантролем знаходзяцца фарміраванне саставаў цягнікоў і ўсе манеўровыя работы, што ажыццяўляюцца на станцыі.

За суткі станцыя прапускае каля 140 цягнікоў.

Асабліва складана працаваць у начныя дзяжурствы, адзначае Іна Леанідаўна. Выручае тое, што абавязкі паміж дзяжурнымі па станцыі, дзяжурнымі па горцы, манеўровымі дыспетчарамі, якія  працуюць у адну змену, строга рэгламентаваны, дэталёва прапісана не толькі паслядоўнасць аперацый, але і  кожнае слова, кожная каманда, якую перадаюць адзін аднаму ўдзельнікі цягніковай і манеўровай работы.

А пасля напружанай змены Іна Касцючэнка спяшаецца дадому, дзе яе чакае дачка Анастасія — вучаніца выпускнога класа СШ № 1. Ім ёсць пра што пагутарыць, абмеркаваць. Дзяўчына толькі вызначаецца з будучай прафесіяй, і матуля ўпэўнена, што падтрымае любы яе выбар.

Последние новости

Общество

Свята вёскі прайшло ў Шэйпічах

10 августа 2026
Читать новость
История

Вёска Асавок размяшчаецца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад райцэнтра і кіламетры за тры-чатыры ад Каменіч

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Комфортное лето продолжается. Синоптики рассказали, какой будет погода во второй декаде августа в Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Эксперт-зумер о том, как прошел первый рабочий год, и о преимуществах работы в Осиповичском районе

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 августа для вех знаков Зодиака

10 августа 2026
Читать новость
Профилактика

Охота за деньгами и данными: как злоумышленники используют мессенджеры и соцсети

9 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем